Культурніцкі цэнтр Беларусі адкрыўся ў новым памяшканні (Польшча)

6 лістапада 2008 года ў Беластоку адбылося ўрачыстае адкрыццё новага памяшкання, арэндаванага для патрэб Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы (КЦБ). У будынку плошчай каля 200 кв.м., які месціцца ў цэнтры горада, аформлены 2 выставачныя залы, рабочыя кабінеты і гасцінічныя пакоі, маецца памяшканне для размяшчэння бібліятэкі і іншыя.

У сваім выступленні ў час адкрыцця памяшкання КЦБ Пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка адзначыў яго важную ролю ў пышырэнні культурнай прысутнасці Беларусі ў Польшчы і ў падтрымцы дзейнасці беларускай меншасці, выказаў шчырую ўдзячнасць актыву і кіраўнікам арганізацый белменшасці ў Польшчы за шматгадовую і плённую дзейнасць па захаванню беларускай мовы і культуры, нацыянальных традыцый, уручыў ад імя КЦБ і Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь каштоўныя падарункі (тэлевізары, камп’ютэры, DVD) Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству ў Польшчы, агульнаадукацыйным ліцэям з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Бельску-Падляскім, Музею і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, дзіцячаму садку № 14 і школе № 4 ў г.Беластоку і іншым установам. Пасля ўрачыстага адкрыцця памяшкання КЦБ адбылася прэзентацыя выставы сям’і мастакоў з Мінска Аляксандра Мацвеенка і Тамары Батаковай-Мацвеенка “З любоўю да зямлі”, на якой прадстаўлена звыш 40 мастацкіх твораў, большасць з якіх прысвечана краявідам і храмам Беларусі. Апроча таго, частка экспазіцыі прысвечана тым мясцінам Польшчы, якія наведвала і дзе працавала Т.Батакова-Мацвеенка. Падчас мерапрыемства выступілі фольк-медыя група “Неруш” (г.Мінск) і эстрадны ансамбль беларускай меншасці “AS” (г.Беласток). У адкрыцці памяшкання КЦБ і мастацкай выставы прынялі ўдзел Генеральны консул Беларусі ў Беластоку Міхаіл Аляксейчык, супрацоўнікі Пасольства і КЦБ, прадстаўнікі кіраўніцтва Падляскага ваяводства і г.Беластока, Гайнаўскага і Бельскага паветаў, праваслаўнае духавенства, прадстаўнікі навучальных устаноў, дзе вывучаецца беларуская мова, беларуская і польская грамадскасць - усяго каля 100 чалавек. Падзеі, звязаныя з прэзентацыяй беларускай культуры ў Падляскім ваяводстве, выклікалі вялікую зацікаўленасць сярод мясцовай грамадскасці, прайшлі ў цёплай і шчырай атмасферы. Падчас прывітальных слоў было адзначана, што мерапрыемствы такога кшталту спрыяюць развіццю беларускай культуры ў Польшчы і ўзмацненню добрасуседскіх адносінаў паміж беларускім і польскім народамі. Мерапрыемствы асвятляліся Беларускім тэлебачаннем і рэгіянальнымі СМІ Польшчы.

Паводле сайта "Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение