Выстава да 15-годдзя гістарычнага таварыства (Польшча)

З 4 лістапада адкрылася выстава, прымеркаваная да 15-годдзя Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы. Выстава паказвае плён выдавецкай дзейнасці Таварыства ды кнігі нашых гісторыкаў, якія выйшлі ў іншых выдавецтвах; усіх іх, як ацаніў старшыня Таварыства Алег Латышонак, назбіралася больш за сотню.

 

На адкрыццё выставы з’явілася каля сотні асоб, у іх ліку консул Беларусі ў Беластоку Наталля Міськевіч, віцэ-прэзідэнт горада Аляксандр Сасна, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Беластоку Аляксандр Карачун, прадстаўнікі кіраўніцтва Універсітэта ў Беластоку ды шмат асоб, для якіх працы сяброў Беларускага гістарычнага таварыства адыгрываюць важную ролю ў іх інтэлектуальным жыцці.

 

Выстава  размешчана ў вестыбюлі ўніверсітэцкай бібліятэкі ў Беластоку і працягнецца месяц. 

 

Паводле газеты “Ніва”