З 12 лістапада ў Рызе пачалася Нацыянальная выстава "БеларусьЭКСПА-2008".
У выставе прымаюць удзел болей 140 вядучых беларускіх вытворчых прадпрыемстваў і фірм. У іх ліку галіновыя прадпрыемствы міністэрства прамысловасці, РУП "Мінскі трактарны завод", "Мінскі аўтамабільны завод", Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, канцэрны "Белдзяржпрам," "Беллесбумпрам", "Беллегпрам", "Белнафтахім", Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіям і г.д.
На выставе прадстаўлены:
сельскагаспадачая і дарожна-будаўнічая тэхніка, аўтобусы, грузавыя аўтамабілі і цягачы, ліфты, дрэва- і металаапрацоўваючыя станкі;
мэбля, будаўнічыя матэрыялы, дзверы, шпалеры;
хімвалокны, шыны, фарбы, прадукты перапрацоўкі нафты;
бытавая тэхніка: тэлевізары, пральныя машыны;
навукова-тэхнічныя распрацоўкі.
У рамках выставы запланавана правесці шэраг культурных і спартыўных мерапрыемстваў. Праграмай выставы прадугледжаны паказ калекцый вопраткі беларускіх мадэльераў, выступленне мастацкіх калектываў з Беларусі, а таксама творчых калектываў беларускай дыяспары з Рыгі і Вентспілса. У рамках "БеларусьЭКСПА-2008" пройдзе выстава-продаж, на якой будуць прадстаўлены вопратка, абутак, бялізна, гадзіннікі, посуд, кандытарскія вырабы, алкогольныя і безалкагольные напоі. Уваход на выставу - вольны.
Паводле "Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"