Беларуска-паморскі рэгіянальны эканамічны форум (Польшча)

У Гданьск прыбылі дэлегацыі Магілёўскай ды Віцебскай абласцей для ўдзелу ў другім Беларуска-Паморскім рэгіянальным эканамічным форуме. Мерапрыемства пройдзе 3-5 лістапада ў Гданьску, Вэйхераве і Таруні. Асноўная мэта форума – інтэнсіфікацыя гандлёва-эканамічных адносін паміж беларускімі і польскімі рэгіёнамі, а таксама прыцягненне замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі. Удзел у форуме прыме больш за 300 прадстаўнікоў рэгіянальных улад ды дзелавых колаў з Беларусі і Польшчы. На экспазіцыі беларускіх тавараў, якая будзе суправаджаць форум, плянуецца прадставіць прадукцыю шклозавода “Нёман”, прадпрыемства “Гарызонт”, Брэсцкай лікёра-гарэлачнага завода “Белалка”, кандытарскай фабрыкі “Камунарка” ды іншых прадпрыемстваў. Ініцыятарам правядзення форуму выступае Генеральнае консульства Беларусі ў Гданьску пры садзейнічанні пасольства ў Варшаве, уладаў Паморскага і Куяўска-Паморскага ваяводстваў, гарадоў Вэйхерава і Торунь.Паводле “Польскага радыё для замежжа”