Аднаўленне супрацоўніцтва дзьвух гарадоў (Польшча)

Мэр польскага горада Уроцлаў Рафал Дудкевіч прапануе аднавіць супрацоўніцтва з Горадняй. Адпаведная адозва перададзена падчас сустрэчы Р. Дудкевіча з амбасадарам Беларусі ў Польшчы Паўлам Латушкам на мінулым тыдні, паведамляе прэс-служба беларускай амбасады ў Варшаве.У паведамленні зазначаецца, што супрацоўніцтва паміж Уроцлавам і Горадняй было прыпынена ў жніўні 2005 году па ініцыятыве польскага боку. У гэты час у Горадні ўзнік канфлікт наконт змены кіраўніцтва Саюзу палякаў у Беларусі. Падчас сустрэчы з беларускім амбасадарам мэр Уроцлаву зазначыў, што асноўнымі мэтамі супрацоўніцтва маглі б стаць эканоміка, культура, абмен досведам кіравання і разьвіцця гарадской інфраструктуры.Паводле сайта belarus-live.eu