![]()
Нацыянальныя польскія візы патаннелі для беларусаў на 15 еўра. Цяпер яны каштуюць 20 еўра. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў першы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Павел Марчук.“З 1 лістапада польская нацыянальная віза патаннела да 20 еўра. Гэта рашэнне міністра замежных спраў. Ён мае такое права і проста знізіў кошт віз”.На сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы адзначаецца, што зніжэнне цаны віз звязанае з матэрыяльным становішчам беларусаў. Сёлета ў першым паўгоддзі назіралася зніжэнне колькасці нацыянальных польскіх віз, якія выдаваліся грамадзянам нашай краіны.Міністэрства выказала спадзяванне, што, дзякуючы зніжэнню коштаў на візы, у беларусаў будзе больш магчымасцяў для наведвання Польшчы, асабліва падчас будучых зімовых святаў.
Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"