Вечар Беларускай культуры ў Вашынгтоне (ЗША)
21 кастрычніка ў Джорж Мэйсан універсітэце адбыўся вечар беларускай культуры. Спачатку быў паказаны фільм "Дзень Волі" Юрыя Хашчавацкага.Дзеля лепшае інфармацыі прысутным на экране былі прадстаўлены агульныя дадзеныя аб Беларусі, фота краявідаў i гарадоў краіны. Таксама былі распаўсюджаны друкаваныя інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы. Далей адбыліся прэзентацы i беларускіх арганізацый у Злучаных Штатах. Першая трымала слова Наталля Рабава, яна паведаміла пра дзейнасць Беларускага мoладзёвага руху ў Амерыке. Яраслаў Крывы распавеў пра гісторыю і сенняшняе жыцце Беларуска-Амерыканскага Задзіночання. Алла Кітова падрыхтавала карысную інфармацыю пра "Ротары клуб", які дапамагае беларускім студэнтам атрымаць падтрымку для навучання за мяжой. З прамовай пра арганізацыю "Amnesty International” выступіў Вячаслаў Бортнік.Прыйшоўшыя на вечар пазнаёміліся з творчасцю вядомага беларускага мастака Міколы Купавы. Беларускі Музей у Нью -Йорку прадставіў персанальную выставу прысвечаную 125-годдзю знакамітых сыноў зямлі беларускай Янкі Купалы і Якуба Коласа.Паводле www.belmovdc.org