Cустрэча з пісьменнікам Станіславам Валодзькам (Латвія)
У Цэнтры беларускай культуры Даўгаўпілса адбылася творчая сустрэча з паэтам Станіславам Валодзькам, прысвечаная прэзентацыі яго новых зборнікаў вершаў для дзяцей - “Зялёнае лета” (выдадзена ў Мінску ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”) і “Соцветия рифм” (выйшла ў Даўгаўпілсе), а таксама анталогіі беларускай аўтарскай казкі “Вежа міру” (Мінск, “Мастацкая літаратура”). У анталогію, дзе апублікаваны казкі класікаў беларускай літаратуры і сучасных пісьменнікаў, увайшлі две казкі С. Валодзькі - “Жураўлі” і “Дачка лясніка”.Адметна, што гэта сустрэча супала з адкрыццём новага навучальнага года ў Беларускай нядзельнай школе. І яе выхаванцы разам з дарослымі маглі пачуць у выкананні аўтара вершы, вершаваныя загадкі, казку і апавяданне. Юныя беларускія школьнікі атрымаліў падарунак кнігі С. Валодзькі з аўтографам пісьменніка.Прагучалі тут і дзве песні на словы Станіслава Валодзькі, кампазітар Таццяна Піменава ў выкананні аўтаркі музыкі. Паводле "Латвійскага таварыства беларускай культуры"Сьвітанак"