Бардаўская восень ужо настала ўпісалася ў каляндар культурных падзеяў Падляшша. Сама ідэя арганізацыі гэтага фэстывалю ўзнікла 15 год таму ў асяроддзі Звязу беларускай моладзі ў Польшчы. Як сказаў былы кіраўнік звязу Ігар Лукашук, ідэя бардаўскай восені належыць Багдану Сіманенку, які быў тады кіраўніком звязу, і Алесю Камоцкаму, які быў яго сябрам.
Басовішча ў пэўны момант пачало развівацца ў рок-фестываль, хаця раней быў фестывалям Маладой Беларусі, дзе ўсякія накірункі прадстаўляліся. І ў выніку месца для беларускіх бардаў на Беласточчыне не знайшлося. Такім чынам з’явілася ідэя арганізаваць Бардаўскую Восень, якая існуе па сёння. Ідэю правядзення і арганізацыі фэстываля падтрымлівае і новае пакаленне звязаўцаў. Сённяшні кіраўнік звязу Міхась Стэпанюк фэстываль называе адным з накірункаў і праяваў дзейнасці арганізацыі. Гэта фестываль, які ўжо мае даволі багатую гісторыю. У гэтым годзе адзначаецца юбілей - 15-годдзе фестываля. Цяпер гэта найбольш вядомы праект Звязу Беларускай Моладзі Міхась адзначае, што Бардаўская Восень адзіны ў свеце найбуйнейшы фестываль аўтарскай песні. У фестывалі прымалі ўдзел усе вядомыя беларускія барды, ад нейкага году пачаўся ўхіл у бок акустычных канцэртаў беларускіх музыкаў. На фестывалі пастаянна выступаюць Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі і г.д.Як раз першая презентацыя "Народнага альбома" адбылася менавіта на 5-ым фестывалі 10 гадоў таму, і таму аўтар праекту Міхал Анемпадыстаў вельмі цёпла ўспрымае і фэстываль, і Падляшша.Бардаўская восень пройшла ў гэтым годзе ў 4 гарадох і на пяці пляцоўках.Галоўнай сцэнай фестывалю традыцыйна ўжо стаў Беласкі дом культуры, дзе прайшлі канцэрты ў пятніцу і суботу. Апрача таго канцэрт у суботу адбыўся ў Бельскай Ратушы – Музеі, у нядзелю прайшоў канцэрт у сінагозе ў Орлі, а таксама жаночы канцэрт у Гайнайцы ў Беларускім Музеі.
24 кастрычніка ў Бельскім доме культуры пачаўся 15-ты фестываль аўтарскай песні “Бардаўская восень-2008”. Арганізатары засцерагаліся, што гледачоў на адкрыцці будзе нешмат, бо ў гэты ж дзень у Беластоку праходзіць вечар беларускай культуры. Але месцаў ледзве хапіла. Сярод гледачоў – прадстаўнікі мясцовых уладаў, паэтка Надзея Артымовіч, першы старшыня Звязу беларускай моладзі Багдан Сіманенка.Распачаў фестываль бард з Бельску – Тамаш Суліма – адзін з герояў леташняй “Бардаўскай восені”. “Адчуваю, як сталею з кожным фестывалем”, - прызнаецца музыка. Гэта заўважыў адзін з гасцей фестывалю Зміцер Вайцюшкевіч: “Тамаш столькі разоў удзельнічаў у “Бардаўскай восені” і даўно ўжо засведчыў сваю музычную сталасць, таму ён варты таго, каб выступаць сярод гасцей”. Суліма, дарэчы, быў адзіным з удзельнікаў фэсту, хто выступіў перад публікай двойчы. У антракце бард зладзіў імправізаваны выступ у файе.
ILO&friends далі зусім “небардоўскага”, рок-н-рольнага чаду. “Публіка на “Басовішчы” і “Бардаўскай восені” значна адрозніваецца, але мы рызыкнулі прадставіць такую праграму і нашы песні ўспрынялі з вялікай прыязнасцю”, - сказала вакалістка Ілона Карпюк.Другое аддзяленне пачаў Зміцер Вайцюшкевіч, які прадставіў разам з баяністам Аляксандрам Шувалавым праграму, складзеную з песен на вершы Ўладзіміра Някляева (сярод іх была і “Раз ды разок”, вядомую ў выкананні Анжалікі Агурбаш), інтэрпрэтацыі песні французскага гурта Loise Attake ды вядомых хітоў. Першы дзень “Бардаўскай восені” завершыў Лявон Вольскі. Які сярод іншага прадставіць некалькі абсалютна новых песень.
Другі дзень 15-га фэстывалю “Бардаўскай восені” – быў самым насычаным і цікавым. У суботу імпрэза распачалася яшчэ ў 15.00, калі ў гарадской ратушы выступіў Алег Кабзар, бард з Беластоку. Праграму другога дня ў мясцовым доме культуры адкрылі леташнія лаўреаты – мінскі гурт “Босае сонца”. Алесь Зайцаў сказаў са сцэны, што менавіта дзякуючы гэтаму фестывалю ён адбыўся, як творца. Гледачы адпусцілі “Босае сонца” са сцэны толькі праз гадзіну.Пасля іх у “бардаўскім” фармаце выступіў Аляксандр Памідораў. “Я калісці пачынаў з фэстаў бардаўскай песні пры канцы 80-х, так што пачуваюся ўтульна без басіста і гітарыста за спіной”, - сказаў пасля выступу выканаўца. Адна з зорак “Бардаўскай восені” Тацяна Беланогая прадставіла песні з свайго апошняга дыску “Двукроп’е” і папросту зачаравала сваімі спевамі залю.Завершыла першае аддзяленне Кася Камоцкая, якая заспявала тыя песні, якія ведаў амаль кожны гледач. “Ня думайце, што я не маю новых твораў, але калі трэба сыграць 15 хвілін – хочацца паказаць найлепшае”, - зазначыла Кася.Завершыў другі дзень праект “Народны альбом”. Напярэдадні выхаду яго аўтар Міхал Анемпадыстаў зазначыў: “Хоць на рэпетыцыі збіраюцца далёка не ўсе ўдзельнікі праекту, на канцэрту з’яджаюцца ўсе”. Вераніка Круглова, якая прыехала ў Бельск з Берліну зазначыла: “Я паеду куды заўгодна, абы там выступаў “Народны альбом”.
Паводле "Радыё Рацыя"