Новая энцыклапедыя беларусаў Пецярбурга (Расія)
"Тры стагоддзі беларускага Пецярбурга" - так называецца кніга, якая неўзабаве пабачыць свет. Гэтую энцыклапедыю, якая сведчыць пра беларускую прысутнасць у гэтым расійскім горадзе падрыхтаваў Мікола Нікалаеў, супрацоўнік Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, доктар філалагічных навук.Высвятляецца, што ў Пецярбургу жылі беларусы, якія працавалі ў вытворчасці і былі на дзяржслужбе, будаўнікі, святары, навукоўцы, спартсмены, маракі. У кнізе таксама распавядаецца пра беларускія арганізацыі, якія дзейнічалі ў "паўночнай сталіцы" Расіі ў XIX-XX стагоддзях. Дарэчы, на цяперашні час у Пецярбургу налічваецца па розных крыніцах ад 120 да 200 тысяч ураджэнцаў Беларусі. Найбольш вядомыя з іх - віцэ-губернатар Уладзімір Лабко, губернатар Ленінградскай вобласці Валерый Сердзюкоў, нобелеўскі лаўрэат Жорэс Алфёраў. Першае выданне кнігі "Тры стагоддзі беларускага Пецярбурга" выйдзе на беларускай мове, другое - на рускай, паведамляе сайт vreso.ru.Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”