Беларускі Фестываль (ЗША)

У нядзелю, 5 кастрычніка 2008 году, адбылась Святая Літургія, якую адправіў мітрафорны пратаярэй Міхайло. Па заканчэньні Літургіі ўсёй царквой віншавалі з юбілеем Васіля Кузьменка. А на вуліцы кішэў кірмаш. Т. Красоўская прадавала нашы нацыянальныя стравы, дапамагалі ёй: Святлана, Яўген Баталей, Кася ды Мікола Салавей, Юля Лапета. Сувеніры прадавалі ды знаёмілі гасцей з гісторыяй нашай царквы маладыя людзі: Ксеня Капытка, Лена Грышкевіч ды Сяргей. Дзякуй усім.

Пасля таго як госці крыху падсілкавалісь ў Беларускім Музеі – адбылось адкрыццё выставы У. Новака, з якою пазнаёміў Алесь Вінакураў. Затым Сяргей Капытка паказаў відэа фільм пра жыццё беларускай дыяспары ў Брукліне. Вельмі цудоўна рэпрэзантавалі нашу дыяспару і царкву ансамбль сям’і Алеся і Вольгі Казак ды Валянціны Пархоменка. Весела і задорна яны спявалі, прыцягвалі ўвагу прыгожымі нацыянальнымі касцюмамі, ну а танчылі як прадстаўнікі нашай дыяспары, так і госці, якія прыйшлі паглядзець ды паслухаць цудоўнае выкананне нашых беларускіх самародкаў. Як сэрца з’яўляецца важнай часткай чалавечага арганізму, так і гэты ансамбль з’яўляецца сэрцам нашай дыяспары. Дзякуй ім за тыя цёплыя і радасныя хвіліны, што яны нам падаравалі. Дзякуй усім, хто дапамагаў рыхтаваць і падтрымаў гэтае мерапрыемства.

Паводле "Беларускага маладзёвага руху Амерыкі"

Фота можна паглядзець ТУТ