Выстава "Беларускі дух у Латвіі"

Выставай самадзейных мастакоў і майстрыц прыкладной творчасці “Беларускі дух у Латвіі” Елгаўскае таварыства беларускай культуры «Лянок» адчыніла II Беларусскія дні ў Елгаве. Сімвалічная чырвоная стужка была перарэзана  на адкрыцці выставы творчасці мастакоў і майстрыц з Даўгаўпілса і Елгавы.
Кіраўнік таварыства «Лянок» Алена Грысле па-беларуску дабразычліва вітала гасцей свята, якія сабраліся ў файе на другім паверсе Дома культуры – прадстаўнікоў польскага і украінскага таварыстваў, рускага «Истока» і іншых суполак, усіх, хто прыйшоў ад душы павіншаваць беларусаў нашага горада і палюбавацца на кранаючыя працы мастачак і цудоўных майстрыц з Даўгаўпілса Вілмы Валянціны Варатніковай, Валянціны Абушкевіч, Галіны Жэлябовіч і елгаўчанкі Кацярыны Данільцавай.
Асаблівую ўвагу гледачоў прыцягнулі да сябе лялькі-модніцы Валянціны Варатніковай., яны зроблены з вялікім пачуццём гумара і ведання жаночага характара.
 
Вязаныя вырабы, карціны з немудрагелістымі пейзажамі, нацюрморты, якія выстаўлены на выставе, - усе яны быццам прасякнуты сонечным святлом. І гэта зразумела – беларускія жанчыны ўкладваюць у кожную рэч, якія яны майструюць сваімі рукамі , небачныя пажаданні -абярэгі для сваих блізких.
Паводле www.sib.ielgava.lv
З матэрыяаламі аб мерапрыемстваў Беларускіх дзён у Елгавео вы можаце пазнаёміцца на партале
 
Паводле "Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"