Сустрэча паэта Славаміра Адаміовіча з беларусамі Польшчы

Вядомы беларускі паэт Славамір Адамовіч, які цяпер знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі ў Нарвегіі, распачаў сваё турнэ па краінах, дзе жыве беларуская дыяспара.15 кастрычніка ён выступаў у Вільні. А 17 кастрычніка адбылася сустрэча паэта з беларусамі Польшчы ў варшаўскім Палацы культуры, якую арганізавалі студэнты-каліноўцы і суполка Беларуская нацыянальная памяць.Славамір Адамовіч пазнаёміў прысутных са сваёй біяграфіяй, са сваімі апошнімі творамі. Ён таксама распавёў пра скандальна вядомы верш “Забі прэзідэнта”, за які адседзеў 8 месяцаў турмы, і пасля вымушаны быў эміграваць у Нарвегію. Таксама ён прачытаў вершы, прысвечаныя апошнім падзеям у Грузіі, якія яго вельмі ўсхвалявалі. Паэт сказаў, калі яны распачаліся, яму вельмі хацелася вярнуцца на радзіму ў Беларусь.Наступным пунктам яго паэтычнага падарожжа будзе Прага. Пасля Славамір Адамовіч збіраецца наведаць беларусаў Нямеччыны.Паводле "Радыё Рацыі"