Няпраўда, што незаменных людзей няма. Яны ёсьць. Іхнага таленту, дабрыні й руплівасьці не заменіць ніхто і нішто. Біяграфіі ці ня ўсіх беларускіх фатографаў, чые імёны сёньня вядомыя ў сьвеце, абавязкова маюць радок “вучыўся ў Валерыя Лабко”.
Для папярэдняй гэнерацыі беларускіх фатографаў ягонае імя было легэндаю. У 1980-я гады рамантыкі вырашылі вярнуць фотаграфіі былую значнасьць, вярнуць яе ў мастацтва. Гэтак паўстаў фотаклюб “Мінск” і студыі пры ім, якой кіраваў і Валеры Лабко. Ён выявіў сябе гэніяльным пэдагогам, які назапашваў усё новыя і нязнаныя раней спосабы выкладаньня. У выніку аўтарская студыя Лабко мела ўсё новыя наборы: былі і другая і й трэцяя студыі. Гэтак Валерый Лабко стаў легендаю, настаўнікам, які сваім вопытам і працамі паўплываў на творчы лёс многіх фатографаў Беларусі. Менавіта са зьяўленьнем гэтых студыяў і наступным бурным творчым ростам яе выпусьнікоў, перадусім “студыі 3”, стала магчымым гаварыць што ўнікальны экспэрымент атрымаўся – паўстала нацыянальная школа фотамастацтва. Ягоныя выпусьнікі пачалі арганізоўваць уласныя студыі і творчыя групы з падобных генезісам. З аўтарамі, якія зьявіліся ў выніку работы студый Лабко зьвязваюць з’яўленне “мінскай школы творчай фатаграфіі”. Асабліва заўважнымі сталі творчыя групы “Правінцыя”, “Панарама”, “Беларускі клімат”, “Мета”. Увесь сьвет дазнаўся пра вучняў Лабко пасьля выданьняў манаграфіяў “Інакшбачучыя”, што выйшла ў Фінляндыі й PHOTO MANIFESTO, што выйшла ў Амэрыцы, пасьля беларускіх выставаў у Ню Ёрку і Балтымары.Пасьля таго, як Валерый Лабко запачаткаваў грунтоўную рубрыку “Творчая фаатаграфія” у часопісе “Мастацтва”, адраджэньне гэтага драматычнага віду творчасьці ў Беларусі стала фактам. У пачатку бурных 1990-х гадоў ім былі падрыхтаваныя кнігі па фатагарафіі, шэраг выставаў і багта публікацыяў, вялікая выстава ў Бэрліне, каталёг «Fotografie aus Minsk”. Творы беларускіх фатографаў, вучняў Лабко, трапляюць цяпер у музэйныя калекцыі Эўропы і Амэрыкі. Творы іх настаўніка, самога майстра, зьберагаюцца цяпер у калекцыях Музэю сучаснага мастацтва ў Стакгольме і ў Дацкай каралеўскай бібліятэцы.Валеры Лабко стаў адным зь беларускіх першапраходцаў сьвету Інтэрнэту. Яшчэ ў 1996-м годзе ён у адным з першых аглядаў інтэрнэту выславіў славутую сэнтэнцыю: "чым больш інтэрнэту, тым менш сацыялізму, і наадварот – чым больш сацыялізму, тым менш інтэрнэту". Валеры Лабко быў аўтарам і ўдзельнікам шматлікіх праектаў беларускага інтэрнэту: “New Town – Новы Горад», “Ecohome - Экадом», “Nature - Прырода», “Poetry - Паэзія» ды іншых. Але, перадусім, гэта праект парталу “Znyata”.Напісаць ягоны жыцьцяпіс нялёгка. Як майстар фотасправы Валеры Лабко стаў аўтарам шэрагу ўнікальных тэхналёгіяў у галіне праяўкі і друку. Але, незважаючы на несупыннае эксперыментатарства й асабісты нонканфармізм Валерый Лабко быў і будзе велічнай постацьцю, творцам, які праз усё жыцьцё пранес вернасьць клясычным традыцыям. Пранёс і вялікую любоў да сваіх вучняў, якім не шкадаваў ані часу, ані чалавечае цяплыні.Бывай, сябра, калега і настаўнік. Сьветлая памяць!Паводле "Нашай Нівы"