У Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе падчас Дзён паэзіі, прысвечаных класіку латышскай літаратуры Янісу Райнісу, адбылася літаратурная вечарына. На вечарыне гучалі вершы на беларускай, рускай і латышскай мовах. Тут сярод лірычных твораў знайшлося месца і літаратуры для дзяцей.
Гасцямі вечарыны былі паэты з Рыгі, Вільнюса і, вядома, з Даўгаўпілса. На вечарыне прагучала некалькі новых песень кампазітара Таццяны Піменавай (яна ж і выконвала гэтыя песні) на словы Станіслава Валодзькі як для дарослых, так і для дзяцей. Дырэктар Цэнтра беларускай культуры Барыс Іваноў прачытаў верш Максіма Багдановіча “Зорка Венера” і ўрывак з паэмы “Тарас на Парнасе”.Правядзенне такіх вечарын у ЦБК Даўгаўпілса стала добрай традыцыяй.Паводле "Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"