Рэспубліка Карэя будзе пашыраць культурнае супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дарадца амбасадара Рэспублікі Карэя ў Беларусі Чан Гю Кім. Дыпламат падкрэсліў, што "супрацоўніцтва Рэспублікі Карэя з Беларуссю знаходзіцца ў пачатковай стадыі". Ён лічыць, што краіны маюць вялізны патэнцыял для развіцця ўзаемаадносінаў у шмат якіх сферах. Старшыня праўлення таварыства “Беларусь – Рэспубліка Карэя” Міхаіл Высоцкі, адзначыў у сваю чаргу, што набіраюць абароты гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж двума краінамі. У бягучы перыяд Беларусі і Рэспубліка Карэя абменьваюцца прыблізна 200 відамі тавараў, рэалізуе каля 30 праектаў у навукова-тэхнічнай сферы.Паводле БЕЛТА
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане