Міжнародны тэатральны фестываль “Тэатр. Чэхаў. Ялта” (Расія)

Беларускія акцёры прынялі ўдзел у чарговым міжнародным фестывалі.“Тэатр. Чэхаў. Ялта”… У гэтых трох словах вельмі шмат сэнсу для тэатралаў і проста адукванай публікі. Менавіта так і называецца фестываль, які ладзіцца ў прыгожым горадзе на беразе Чорнага мора. На суд гледачоў творчы калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прадставіў пластычны спектакль “С.В” па матывах п’есы Антона Чэхава “Вішнёвы сад” у пастаноўцы Паўла Адамчыкава. Фэст праходзіў на сцэне Ялцінскага тэатра імя А.П.Чэхава. Спектаклі па творах вялікага рускага пісьменніка, а таксама іншых драматургаў прадставілі 10 тэатраў з Беларусі, Украіны, Расіі. Акрамя купалаўцаў, у Ялце паказвалі сваё майстэрства і акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Гэта быў спектакль «Жанчыны Бергмана» па п’есе Мікалая Рудкоўскага. Публіка горача сустракала беларускіх артыстаў. А заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, выканаўца галоўнай ролі, на фестывалі прызнана першай у намінацыі «Лепшая жаночая роля». Паводле "Голас Радзімы"