II Міжнароднага конкурсу "Малады балет міру" (Расія)

Настасся Ліменька і Кацярына Алейнік сталі ўдзельніцамі II Міжнароднага конкурсу "Малады балет міру", які адкрыўся 26 верасня ў Сочы. Абедзве яны маладыя салісткі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Усяго ў конкурсе прымаюць удзел 70 пачынаючых балярын і танцораў, якія падзеленыя на дзве ўзроставыя групы. Яны прадстаўляюць Арменію, Беларусь, Венесуэлу, Італію, Казахстан, Паўднёвую Карэю, Кыргызстан, Расію і Ўкраіну. Для пераможцаў прадугледжана значная грашовая ўзнагарода: толькі памер Гран-пры складае 270 тыс. расійскіх рублёў.Ацэньваць конкурсныя выступы, якія працягнуцца да 3 кастрычніка, будзе міжнароднае журы пад старшынствам Юрыя Грыгаровіча. У склад журы ўвайшоў і знакаміты беларускі харэограф Валянцін Елізар'еў.Паводле БЕЛТА