У Пскове праваліўся беларускі кірмаш (Расія)

Старшыня камітэта спажывецкага рынка і паслуг адміністрацыі горада Пскова Яўген Хахлоў назваў першы кірмаш беларускіх тавараў у Пскове правальным. Кірмаш праходзіў з 17 па 21 верасня. Беларусь збіралася прывезці ў Пскоў прадстаўнікоў каля 40 прадпрыемстваў. На самой справе іх было амаль у два разы менш.
Госці з Беларусі не ўклаліся ў абумоўленыя загадзя тэрміны, і таму раніцай 17 верасня, калі кірмаш ужо павінен быў адкрыцца, яны раскладвалі свой тавар і ніяк не маглі вызначыцца з коштамі. Старшыня гарадскога камітэта спажывецкага рынка і паслуг сцвярджае, што беларускія прадпрымальнікі вырашылі ўсталяваць на свае тавары ў Пскове "маскоўскія" кошты, чым спалохалі масавага пакупніка.Па словах Яўгена Хахлова, беларускія партнёры зацікаўленыя ў працягу супрацоўніцтва, але сам ён працягваць гэтае супрацоўніцтва ў падобным фармаце не мае намеру, інфармуе informpskov.ru.
 
Паводле "Еўрапейскага радыё для замежжа"