У Варшаве, Беластоку і на аўтатрасе да беларускай мяжы паявіліся бігборды, падрыхтаваныя з нагоды беларускіх парламенцкіх выбараў. На іх змешчаны некалькі тэлевізійных экранаў з тварамі беларускіх апазіцыйных палітыкаў і Аляксандра Лукашэнкі.
У апазіцыйных палітыкаў вусны заклееныя чорным скочам. На бігбордзе напісана “За свабодныя выбары!”. Бігборды былі зробленыя і развешаныя на замову польскага грамадскага аб’яднання “Wolna Białoruś”.Як зазначаюць ініцыятары, у першую чаргу кампанія скіраваная да беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы. Усяго зроблена 20 бігбордаў. Большасць з іх усталяваная ля беларускай мяжы.
Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"