4 ліпеня Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручалі ў Маскве

4 ліпеня адбылося першае ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя БНР у Маскве. Узнагароду атрымаў доктар Аляксей Каўка, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст, выбітны грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня маскоўскага Таварыства беларускае культуры імя Францішка Скарыны.


02-BNR100-Kauka-2.jpg


Уручэньне адбылося перад маскоўскім помнікам Янку Купалу, які быў усталяваны намаганьнямі беларускае дыяспары, у тым ліку Аляксея Каўкі.

radabnr.org