Апостальскі візітатар каталікоў усходняга абраду на эміграцыі Аляксандар Надсан наведае Беларусь

Апостальскі візітатар каталікоў усходняга абраду на эміграцыі Аляксандар Надсан наведае Беларусь напрыканцы лістапада бягучага году. У межах візіту таксама адбудзецца прэзентаваная кніга да 50-годдзя святарскага служэння.Візіт айца Аляксандра Надсана адбудзецца з 23 па 30 лістапада бягучага году. Пра гэта нашаму радыё паведаміла кіраўніца беларуска грэка-каталіцкай духовай бібліятэкі Ірына Дубянецкая.Як адзначыла Дубянецкая, падчас візіту запланавана прэзентацыя кнігі пад назвай “Сонца Тваё не закоціцца і месяц Твой не схаваецца”, што прысвечана сёлетняму пяцідзесятаму юбілею святарскага служэння айца Аляксандра Надсана.Нагадаем, Аляксандар Надсан – апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў усходняга абраду - нарадзіўся 8 верасня 1926 году ў Гарадзеі. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы. Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі ў Альбертыне, мінскай афіцэрскую школу БКА. З 1946 г. жыве у Вялікай Брытаніі. З 1971 г. - дырэктар бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане.Паводле "Радыё Рацыя"