Нязгасне свечка памяці (Бельгія)
18 жніўня па запрашэнню арганізацыі украінскай моладзі ў Бельгіі адбылося ўшанаванне ахвяраў генацыду, які адбываўся па загаду крамлёўскіх бальшавікоў. Галоўнай мэтай мерапрыемства было данесці праўду да жыхароў Еўрапейскай сталіцы пра генацыд трыццатых гадоў.Генацыд украінскага, беларускага і іншых народаў - суседзяў Расіі адбываўся з мэтай вынішчэння насельніцтва, якое не хацела жыць пад прыгнётам рускіх імперыалістаў. З мэтай усталявання новай імперскай палітыкі была выкарыстана дыктатура пралетарыята, якая павінна была вынішчыць усе нацыянальныя адрознення паняволеных народаў. Гэта палітыка мэтанакіравана была скіраваная супраць галоўнага нацыянальнага фундаменту – працоўнага сялянства, якое і была вынішчына ў першую чаргу, што і выклікала катастрафічныя наступствы. Страх смерці і вынішчэньня нацыі спаралізаваў волю да барацьбы з крамлёўскімі варварамі.Беларускія палітычныя ўцекачы, прынялі ўдзел у шэсці, што праходзіла па вуліцах еўрапейскай сталіцы. Гэта мерапрыемства было ўзгоджана з мясцовымі ўладамі, каторыя пачынаюць пакрыху разумець, да чаго прыводзіць ліберальнічанне з краінамі-ізгоямі. Ля помніку ахвярам Першай і Другой сусветнай вайны адбылася супольная малітва ўсіх удзельнікаў жалобныга шэсця. Паніхіду па загінуўшых адслужылі украінскія грэка-каталіцкія святары. У рамках міжнароднай акцыі непагасная свечка памяці ахвяраў галадамору была перададзена прадстаўнікам іншай Еўрапейскай краіны.Вечная памяць ахвярам генацыду!Паводле БЕЗ-Інфо