8 верасня ў Тарту (Эстонія) адбылася вечарына, у гонар перамогі беларускіх войскаў над рускімі ў 1514 годзе. Ладзілі вечарыну беларускія студэнты, якія навучаюцца у Тартускім Універсітэце, каб пазнаёміць замежных і эстонскіх студэнтаў з адной з ганаровых старонак беларускай гісторыі.
У вечарыне акрамя беларускіх і эстонскіх студэнтаў прынялі ўдзл студэнты з Грузіі, Фінляндыі, Польшчы, Нямеччыны і іншых краінаў.
“У цяперашні час, калі ў свеце адбываецца шмат канфліктаў, калі падчас сілы бакоў няроўныя, прыклад Аршанскай бітвы паказвае, што калі змаганне ідзе за свабоду і незалежнасць, магчыма перамагаць, нават, калі супернік магутнейшы у некалькі разоў”- Ігар Случак, студэнт юрыдычнага факультэту, старшыня Беларускага студэнцкага таварыства Тартускага Універсітэта "Ruthenia Alba".
Паводле прэс-службы Таварыства "Ruthenia Alba"