Адам Станкевіч вяртаецца з небыцця

Віленскае выдавецтва “Інстытут беларусістыкі” рыхтуе для чытачоў поўны збор твораў Адама Станкевіча, беларускага каталіцкага святара, рэлігійна-культурнага і палітычнага дзеяча XX стагоддзя, гісторыка і літаратуразнаўцы. Што ўвойдзе ў гэтае адмысловае выданне даведаўся карэспандэнт "Польскага Радыё для замежжа" Янка Хамовіч.Постаць Адама Станкевіча была незаслужана забытая - палічылі гісторык Алесь Пашкевіч ды выдавец Валер Булгакаў і вырашылі ставарыць вельмі адмысловую кніжку, у якой будуць сабраныя ўсе літаратурныя здабыткі нашага славутага земляка.Валер Булгакаў: Гэта больш за трыццаць публікацый. Некаторыя з іх мелі ў арыгінале 300-400 старонак. Кніжка гэта вельмі багата аздоблена, змешчаны ўнікальны ілюстрацыйны шэраг. Некаторыя ілюстрацыі друкуюцца ў колеры. Кніжка з вялікім навуковым апаратам. Адных каментароў у кнізе змешчана каля 150 старонак. Зазвычай гэта сведчыць пра сур’езнасць публікацыі. Каментары не маленькія, вялікі паказнік ды вялікая прадмова. Мы хочам зрабіць вельмі добрую паліграфію, дзякуючы гэтаму друк трошкі зацягваецца. Я думаю, што ў сярэдзіне верасня яна ўжо выйдзе ды і будзе прэзентоўвацца на тэрыторыі ўсёй Беларусі.Першыя творы Адам Станкевіч надрукаваў на пачатку 20-ых гадоў XX стагоддзя. Яго літаратурная і навуковая спадчына шматгранная. Пісаў ён на тэмы па гісторыі Беларусі ды нацыянальнай культуры, пра беларускі нацыянальна-вызваленчы і хрысціянскі рух, літаратуразнаўства, тэалёогію, касцёльнае красамоўства, літоўска-беларускія моўныя ўзаемасувязі.Валер Булгакаў: Напрыклад, у 1925 годзе выйшла яго першая кніга “Францішак Скарына – першадрукар Беларусі”, а апошнія тэксты былі апублікаваныя, ці хутчэй напісаныя, незадоўга да апошняга арышту, які адбыўся ў 49-ым годзе, незадоўга да яго заўчаснай смерці – гэта праект рэформы каталіцкага касцёлу на Беларусі. Гэта таксама яго кнігі, якія выходзілі ў Вільні падчас гэтак званай нямецка-фашысцкай акупацыі. Напрыклад, у 43 годзе ў Вільні выйшла яго кніжка “Вучыся і маліся” і ў гэтым часе выйшла богаслужбовая кніжка “Драбнейшыя выняткі з рэтуалу”. Усё разам гэта склала аснову публікацыі. Пра патрэбу гэтай публікацыі гаварыць нават і ня хочацца. Пра гэта сведчаць той красамоўны факт, што пачынаючы з 91 году ў Беларусі было перавыдадзена толькі дзве ягоныя кнігі – адносна маленькія. Выданне гэта адпавядае акадэмічным стандартам. Яно ня будзе ўспрымацца вельмі крытычна нават з боку акадэмічных супрацоўнікаў.Адам Станкевіч быў сярод першых ксяндзоў, якія пачалі беларусізацыю Касцёла – прамаўлялі казанні ды праводзілі службы па-беларуску. У 1917 годзе ксёндз Станкевіч - адзін з заснавальнікаў Хрысціянска-Дэмакратычнай злучнасці, пазней пераўтворанай у партыю Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.Валер Булгакаў: “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” – гэта адна з вядучых палітычных сілаў, якая маніфеставала палітычныя ды і культурныя правы беларусаў у міжваеннай Польшчы. Апрача таго, Адам Станкевіч быў святаром, ён належыць да піянераў беларускага нацыянальнага свядомага святарства. Першую імшу на беларускай мове ён адправіў яшчэ ў далёкім 1915 годзе ў мястэчку Крэва, зараз гэта Гарадзенская вобласць. Гэта быў вядомы палітык – з 1922 па 1928 год ён быў дэпутатам Польскага сойму і больш за тое, ён быў фактычна нефармальным лідэрам Беларускага пасольскага клубу ў Варшаве. Гэта чалавек універсальнага таленту, які, на жаль, быў незаслужана забыты і, больш за тое, ягоныя канец быў вельмі трагічным. Ён быў арыштаваны і асуджаны сталінскім судом. Неўзабаве пасля арышту, у тым жа самым 1949 годзе, ён памёр у адным з лагероў. І савецкая ўлада вельмі здзекліва напісала ў дыягназе, што памёр ад атлусцення сэрца. Гэта чалавек, які ад пачатку да канца сцвярджаў сваю беларускасць. І ніякіх сентымэнтаў у яго ідэйнай пазіцыі не прасочвалася.Судзіць за каталіцтва і патрыятызм было няёмка нават бальшавікам, яны прыдумалі здзеклівае абвінавачванне: поруч з «антысавецкай прапагандай» Станкевічу інкрымінаваўся шпіянаж на карысць Японіі. Распавядае цікавыя звесткі з жыцця беларускага святара гісторык Алесь Пашкевіч.Працуючы над ставарэннем гэтага збору, спадар Пашкевіч сутыкаўся і з іншымі вельмі цікавымі і дагэтуль невядомымі фактамі й дакументамі.Алесь Пашкевіч: У свой час мне пашчасціла працаваць ў цэнтральным вайсковым архіве Польскім з матэрыяламі другога аддзелу Польскага генеральнага штабу. І вось там былі найбольш цікавыя матэрыялы, якія мяне ўразілі – рапарты канфедэнтаў другога аддзелу, якія пісаліся нават вядомымі беларускімі дзеячамі. Гэта дазволіла крышку па-іншаму глянуць на развіццё беларускага нацыянальнага руху ў міжваеннай Польшчы. Гэта не абавязкова такая крыніца, якой можна верыць, аднак у прынцыпе гэта дало штуршок да новых пошукаў. Гэта першыя такія знаходкі, дагэтуль невядомыя ў беларускай гісторыяграфіі.Яшчэ адзін цікавы факт. Ад ваенных часоў захаваўся чарнавы рукапіс «Расказы з гісторыі Беларусі для школ» Адама Станкевіча, пачаты, верагодна, у 1940 годзе. Захаваліся 111 аркушаў, напісаных ад рукі, часткова надрукаваных на машынцы, месцамі ёсць падклейкі карэктурных лістоў, узятых з ранейшых публікацыяў. Канцэпцыя гэтай працы – нацыянальна- беларуская. Да кожнага раздзелу прыкладзены пытанні для вучняў, напрыклад, такія: “Хто такія ліцвіны?” Яны таксама сведчаць пра імкненне Адама Станкевіча распавесці вучням пра самабытнасць беларусаў.Якраз аднавіць «Расказы з гісторыі Беларусі для школ» для Алеся Пашкевіча было самым складаным.Алесь Пашкевіч: Калі мы вызначыліся, што будем друкаваць, цяжкасць заключалася ў тым, каб сабраць увесь матэрыял. Некаторыя выданні дастаткова вядомыя, і з імі цяжкасцяў не было – яны ёсць у многіх беларускіх бібліятэках, іншыя мы шукалі ў беларускіх бібліяфілаў. Адзіная толькі праблема была, дзе знайсці адну з прац “Расказы з гісторыі Беларусі для школ”, якая выкарыстоўвалася падчас нямецкай акупацыі ў якасці падручніка для беларусіх школ. Справа ў тым, што яна друкавалася ў пэрыядычных выданнях. Праблемы былі ў тым, што гэтыя варыянты адрозніваліся.Прачытаўшы гэтую кнігу, можна ў поўнай ступені зразумець і ўсвядоміць, як увогуле фармавалася беларуская гістарычная канцэпцыя. Таму яна будзе цікавая кожнаму - лічыць Алесь Пашкевіч.Алесь Пашкевіч: Карысная гэтая кніга для розных катэгорыяў грамадзтва і для тых, хто проста цікавіцца беларускай гісторыяй, гісторыяй канкрэтна беларускага хрысціянскага руху, хто цікавіцца развіццём беларускай ідэалёгіі 20 стагоддзя. У гэтай кнізе, калі яе браць у комплексе, паказана, як фармавалася беларуская гістарычная канцэпцыя. Вернікам таксама гэтая кніжка буде вельмі цікавая, таму што ў ксяндза Адама былі некаторыя працы, прысвечаныя выключна рэлігійным момантам. Самая вядомая праца, пра якую яго калега ксендз Шутовіч казаў, што яна замяняе беларусам біблію, гэта «Божае Слова: Лекцыі, евангеліі і прамовы на нядзелі і святы». На кожнае рэлігійная свята ёсць яго прамова па нейкіх рэлігійных сюжэтах. Гэты матэрыял заўсёды захоўвае актуальнасць.Шукаць у кнігарнях гэтае выданне можна на пачатку восені. Як заўважылі яго стваральнікі, тэрміны трошачкі затрымліваюцца, таму што іх задача - добры матэрыял выдаць з найлепшай якасцю.

Паводле "Польскага радыё для Беларусі"