Акцыя памяці аб гвалтоўна зніклых беларусаў (Галандыя)

30 жніўня, у Міжнародны дзень зніклых людзей, грамадзянская ініцыятыва “Мы памяем” правяла ў Амстэрдаме акцыю ў памяць пра гвалтоўна зніклых Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага. Акцыя памяці прайшла на цэнтральнай плошчы Амстэрдама Leidseplein з 14:00 да 15:00 па мясцовым часе і была санкцыянавана мясцовымі ўладамі.Удзельнікі мірнай дэманстрацыі трымалі банер з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і надпісам “Гвалтоўна зніклі ў Беларусі”, а таксама звязку белых і блакітных шарыкаў з прыклеенымі да іх фатаграфіямі зніклых беларусаў.Напрыканцы акцыі яе ўдзельнікі адпусцілі паветраныя шарыкі, і партрэты Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага паляцелі ў неба.Гэта сціплая, але вельмі прыгожая акцыя выклікала інтарэс у мінакоў, якіх у гэты сонечны дзень у цэнтры Астэрдама была вялікая колькасць. Шмат хто падыходзіў да ўдзельнікаў акцыі, распытвалі, чаму гэта прысвечана, задавалі пытанні аб сітуацыі ў Беларусі, выказвалі салідарнасць з тымі, хто дамагаецца праўды аб гвалтоўна зніклых.Паводле “Мы памятаем”