Фестываль беларусаў Малдовы

Трэці фестываль беларусаў Малдовы “Беларусь – мая Радзіма” адкрываецца ў Кішынёве 12 верасня, паведаміў карэспандэнту “БелТа” дарадца амбасады Беларусі ў Малдове Дзмітрый Гарбачоў.

Фестываль, прысвечаны Дню беларускай пісьменнасці і друку, пройдзе з удзелам беларускіх абшчын, дзеячаў Беларусі і Малдовы. У Нацыянальнай філармоніі Малдовы 12-га ўвечары адбудзецца святочны канцэрт з удзелам мастацкіх калектываў дзяцей і моладзі Беларусі і Малдовы, беларускіх абшчын.У рамках фестывалю, які працягнецца некалькі дзён, адбудзецца прэзентацыя зборніку навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь – Малдова: 15 год дыпламатычных адносін”, а таксама “Літаратурная гасцёўня” паэтаў і літаратуразнаўцаў Беларусі і Малдовы, адчыніцца выстава малюнкаў дзяцей Беларусі і Малдовы “Свет вачыма дзяцей”. Акрамя таго, запланавана падвядзенне вынікаў дзейнасці таварыстваў “Беларусь–Малдова” і “Малдова–Беларусь” за 2007–2008 гады і падпісанне праграмы супрацоўніцтва на 2009–2010 гады.Паводле “БелТА”