У будынку чыгункі адчынілася фотавыстава (Польшча)

"Гродна запрашае" - пад такой назвай у будынку беластоцкага чыгуначнага вакзала 21 жніўня адкрылася выстава вядомага беларускага фатографа Аляксандра Ласмінскага. Мерапрыемства ладзіла Генеральнае Консульства Рэспублікі Беларусь ў Беластоку.Генеральны консул Рэспублікі Беларусь Міхаіл Аляксейчык сказаў для Рацыі: "Выстава прымеркаваная да 880-годдзя Гродна і 140 годдзя гродненскага чыгуначнага вакзалу. Гэта чыгуначнікамі самі дамовіліся, польскія і беларускія".Генеральны консул паведаміў, што з нагоды святкавання юбілею Гродна 13 верасня, беларускі бок выступіў з ініцыятывай, каб з Беластоку ў Гродна пусціць рэйкавы аўтобус, які нядаўна атрымалі беластоцкія чыгуначнікі. Пакуль, што ў гэтай справе вядуцца перамовы з Падляскай маршалкоўскай управай.Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя, Беласток.