Прызначаны новы амбасадар Беларусі ў Венесуэле

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер прызначыў былога намесніка міністра прамысловасці Валянціна Гурыновіча амбасадарам у Венесуэле.

У той жа час экс-старшыня Камітэта дзяржбяспекі Сцяпан Сухарэнка стаў кіраўніком дыппрадстаўніцтва ў Арменіі. Таксама былі прызначаныя амбасадары ў Сірыі, Нідэрландах, Турцыі і Егіпце.Прызначаючы кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой, Лукашэнка заявіў, што галоўным патрабаваннем да іх працы застаецца "абсалютная адданасць сваёй дзяржаве, народа, абарона іх інтэрасаў".Ён адзначыў, што "першым паказчыкам любога супрацоўніцтва з'яўляецца ўзровень таваразвароту". Таму кіраўнікі дыпмісій павінны актыўна наладжваць кантакты з дзелавымі коламі краіны знаходжання.

Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"