Cябры Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі выказваюць глыбокае спачуванне народу суверэннай Грузіі ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі з боку Расіі.
"Мы хацім запэўніць вас, што вы не адны. Мы выступаем разам за адно і тое ж права самім вызначаць сваю будучыню. У чарговы раз Расея дэманструе ўсяму свету сваю агрэсіўнасць і нізкія разбойныя дзеянні ў дачыненні да вольных народаў, паказвае, што з'яўляецца падпальшчыкам вайны і пагрозай свабоднаму чалавецтву. Мы заклікаем расейскіх вайскоўцаў спыніць бясчынства на тэрыторыі Грузіі. Мы заклікаем палітычныя партыі і арганізацыi міжнароднай супольнасці прызнаць Расею агрэсіўнай краінай і прымусіць яе паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі. Cвабода вартая таго, каб за яе змагацца. Мы разам!Жыве незалежная Грузія! Жыве незалежная Беларусь"Паводле "Беларускага маладзёвага руху Амерыкі"