Беларускімі палітычнымі актывістамі Еўропы была зладжана акцыя салідарнасці з грузінскім народам, супраць якога пачалася агрэсія з боку Расіі.
Беларусы падалі сваю ноту салідарнасці ў амбасаду Рэспублікі Грузія ў Бруселі. У пададзенай заяве ўказана, што дзеянні Расіі з'яўляюцца трывожным сігналам для ўсіх суседніх з Расіяй незалежных дзяржаў, перадусім Беларусі і Украіны, што выклікае справядлівую заклапочанасць у Беларускіх палітычных уцекачоў. У ноце таксама зазначалася, што Расейскія вайскоўцы не маюць больш ніякага права звацца <міратворцамі>, паколькі адкрыта сталі на баку збройнае ўварванне на тэрыторыю суверэннай дзяржавы, што пацягнула за сабой забойствы мірных грамадзян і непамерна вялікі эканамічны ўрон. Еўрапейскі Звяз павінен аказаць поўную падтрымку Грузіі і асудзіць агрэсію Расеі.
Пасля наведвання Грузінскай амбасады Беларусы прынялі ўдзел у мітынгу, арганізаваным грамадзянамі Грузіі, якія жывуць у краінах Еўропы. Мітынг праходзіў у Бруселі насупраць будынка Еўракамісіі. Грузіны былі вельмі расчуленыя салідарнасцю Беларусаў, выказвалі сваю удзячнасць і пажаданні захавання свабоды і суверэнітэту таксама для Беларусі.
Паводле "БЭЗ-інфо"