У Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе адбылася творчая сустрэча з кампазітарам і спеваком з Брэста Анатолем Мядзведевым. Анатоль нарадзіўся і вырас у Даўгаўпілсе, тут прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, тут ён навучаўся ў музычным калледжы. У Даугаўпілсу жывуць яго бацькі.
А. Медведзеў напісаў музычныя творы на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Есеніна, Леаніда Філатава, ёсць у яго музычнай скарбонцы і песні на вершы сучасных паэтаў.
На сустрэчы з землякамі Анатоль Мядзведзеў пазнаёміў іх са сваімі новымі працамі – песнямі на вершы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, а таксама з музычным аформленнем спектакля лялечнага тэатра «Слонік з кароткім хобатам». Затым у выкананні госця прагучалі песні як на ўласныя вершы, так і на вершы даўгаўпілскага паэта Станіслава Валодзькі.
Творчага натхнення і падзяку за цікавую сустрэчу ад імя даўгаўпілсчан госцю з Беларусі выказаў дырэктар Цэнтра беларускай культуры Барыс Іваноў.
У свааю чаргу Анатоль Мяздведзеў зазначыў, што яму прыемна было даведацца пра тое, што шэраг яго песень уключылі ў свой рэпертуар беларускія ансамблі ў Латвіі і Літве.
На здымку: кветкі ад удзячных слухачоў - брэсцкаму спеваку і кампазітару Анатолю
Мядзведзеву
Паводле "Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"