9 жніўня а 12-й ранку каля амбасады Расіі ў Літве прайшоў пікет пратэсту. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках грузінскія, літоўскія і беларускія сцягі, плакаты і расцяжкі з лозунгамі "Спынім расейскую агрэсію!", "Belarus with Georgia! Russians, go home!", "No war!" і іншыя.У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі грузінскай дыяспары, літоўская моладзь, высокапастаўленыя палітыкі, а таксама беларусы - актывісты незарэгістраванага руху "БУНТ".Пасля завяршэння пікету ўдзельнікі накіраваліся да амбасады Грузіі. Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Грузіі ў Літве Гіоргій Кердзікашвілі выказаў вялікую ўдзячнасць усім, хто прыйшоў падтрымаць грузінскі народ. Ён заклікаў усіх неабыякавых дапамагчы Грузіі ў "інфармацыйнай вайне" супраць расейскага агрэсара: ладзіць акцыі падтрымкі ў сваіх гарадах, распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю аб ваенным канфлікце на форумах і ў livejournal.Акцыі салідарнасьці з Грузіяй адбыліся таксама ў Варшаве, Гданьску, Кіеве, Львове, Таліне.
Паводле Інтэрнэт газеты Паазер'я і Віленшчыны Vestki.info