Свяце славянскай культуры i пiсьменнасцi (Латвія)

Пра Сімяона Полацкага – святога, знакамiтага асветнiка, паэта, перакладчыка распавядала «Мара» на свяце славянскай культуры i пiсьменнасцi, якое адбылося ў Лiепаi ў канцы лiпеня. Яго праводзiць вось ужо трэцi год запар Лiепайскi саюз украiнцаў «Родина» («Сям’я»). Ён сабраў у вялiкай зале Дома латышскага таварыства актывiстаў нацыянальна-культурных суполак горада – беларусаў, рускiх i палякаў, а таксама ўсiх лiепайчан, каго цiкавяць вытокi славянскай культуры. Сёлета гэта свята праходзiла ў нядзелю, у асаблiвы дзень, калi ў свеце адзначаюць 1020-годдзе хрышчэння Русi. Таму па добрай традыцыi ў праграме было выступленне святара – айцаi Расцiслава з Лiепайскага Свята-Нiкольскага марскога сабора, гучалi духоўныя песнi, а таксама песнi аб радзiме, роднай мацi.

Жаданым госцем свята быў амбасадар Украiны ў Латвii Рауль Чылачава. Па яго прызнанню, ён проста не мог не прыехаць да славян горада пад лiпамi. Дыпламат гаварыў аб каранях, агульных для ўсiх славянскiх народаў, якiя сёння будуюць свае незалежныя дзяржавы, аб неабходнасцi славянам Латвii ведаць свою культурную спадчыну, берагчы яе i ганарыцца ёю.Аўтар гэтых радкоў на роднай мове расказала аб тым, як на нашай радзiме, у Беларусi, па традыцыi ў маi, праходзiць Дзень славянскай культуры i пiсьменнасцi. А яшчэ беларусы шырока i прыгожа адзначаюць Дзень беларускай пiсьменнасцi – яго святкуюць на нашай роднай зямлi ў вераснi. Цiкавасць у гледачоў, якiх сабралася амаль поўная зала, выклiкаў таксама расповед «Мары» пра жыццёвы i творчы шлях нашага земляка Сiмяона Полацкага. Сiмяон Полацкi (у свеце Пятроўскi-Сiтнiяновiч Самуiл Гаўрылавiч, паводле некаторых звестак - Емельяновiч; 1629 25.08.1680 гг.) – беларускi паэт, драматург, перакладчык, педагог, рэлiгiйны i грамадскi дзеяч. Гэты асветнiк, якi пражыў толькi 51 год, пакiнуў пасля сябе добры дзесятак кнiг вершаў, драматычных твораў i перакладаў. З сярэдзiны 1650-х гадоў да 1664 ён быў настаўнiкам брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра. У 1656 годзе прыняў манаства пад iмем Сiмяон. У полацкi перыяд творчасцi пiсаў на беларускай, польскай i лацiнскай мовах. З 1664 года жыў у Маскве i нават тут падпiсваў кнiгi як "полацкi iераманах ордэна Св. Васiлiя Вялiкага". Мы ведаем гэтага асветнiка таксама як настаўнiка дзяцей цара Аляксея Мiхайлавiча, сярод якiх быў i Пётр I. Сiмяон Полацкi адыйшоў у нябыт у Маскве i пакiнуў пасля сябе вялiкую бiблiятэку. Месца яго пахавання невядома, але памяць аб iм жыве ў сэрцах людзей, якiя шануюць роднае слова.

Салiстка ансамбля беларускай песнi «Паўлiнка» Таццяна Данiлюк пазнаёмiла лiепайчан з беларускай песеннай творчасцю. Песню «Вы шумiце, бярозы…» ў яе выкананнi падпявала ўся зала, як i вядомую ўсiм «Гляжу в озера синие…»

Яскравым было выступленне рускага фальклорнага ансамбля «Ярило». Дарэчы, гэта адзiны этнаграфiчны ансамбль, якi стаў удзельнiкам нядаўняга Уселатвiйскага свята песнi i танца. Змястоўнай праграмай парадавалi гаспадары мерапрыемства – украiнская «Родина». Разам з дарослымi спявалi i дзецi, якiя вучацца роднай мове i песням у ансамблi «Лилея». Гэтым калектывам вельмi ганарыцца старшыня «Родины» Анатоль Васейка. Ён жа – арганiзатар i душа свята славян. У знак павагi i ўдзячнасцi «Мара» падаравала ўкраiнскiм сябрам кнiгу пра жыцiе беларускай асветнiцы Еўфрасiннi Полацкай, якую набыла ў манастыры нашай святой у Полацку.

Валянціна Грыбоўская

Паводле "Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак"