Гісторык і палітык Анатоль Сідарэвіч лічыць, што трэба распачаць акцыю збору грошай на пабудову помніка прэзідэнту Беларускай Народнай Рэспублікі (старшыні Рады БНР у выгнанні) Міколу Абрамчыку (1903 - 1970). Нагадаем, яго магілу, якая лічылася згубленай, днямі адшукалі ў Парыжы на могілках Pere-Lachaise актывісты ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць".На магільнай пліце не аказалася ні шыльды, ні надпісу, яе ўдалося ідэнтыфікаваць з дапамогай сведчанняў эмігрантаў, гісторыка Наталлі Гардзіенкі і архіўных ды фотаматэрыялаў са збораў беларускай бібліятэцы імя Ф.Скарыны ў Лондане.Вось што мяркуе Анатоль Сідарэвіч наконт таго, што можа зрабіць незалежнае беларускае грамадства ў гэтай сітуацыі:"Па рублю скінуцца, хто колькі можа, збярэм на помнік, трэба паставіць помнік Міколу Абрамчыку. Ён быў сцяганосцам ідэй незалежнай беларускай дзяржавы".Сідарэвіч падкрэслівае, што могілкі Pere-Lachaise - знакамітыя, там пахаваныя камунары, вялікія дзеячы Францыі. Усталяванне помніка на магіле прэзідэнта Абрамчыка сведчыла б і пра павагу беларусаў да асобы гэтага дзеяча, і пра "культурнасць беларусаў", лічыць Анатоль Сідарэвіч.
Паводле "Еўрапейскага радыё дла Беларусі"