Ствараецца электронны даведнік, прысвечаны князям Радзівілам

Інфармацыйна-пашуковую сістэму пра род князёў Радзівілаў ствараюць архівісты шасці краін - Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расіі і Нямеччыны. Віртуальны архіў будзе ўтрымліваць інфармацыю аб тым, дзе захоўваюцца тыя ці іншыя дакументы. Галоўная мэта гэтага праекту - сабраць у архівах і бібліятэках усю інфармацыю пра род Радзівілаў, бо фонд беларускіх князёў знаходзіцца ў розных краінах. Першыя напрацоўкі будуць прэзентаваныя ўжо ў наступным годзе. Паводле БЕЛТА