Kанферэнцыя "Бясстрашныя галасы: вязні сумлення гавораць" (ЗША)

24 ліпеня сябры Беларускага моладзевага руха Амерыкі прынялі ўдзел у канферэнцыі "Бясстрашныя галасы: вязні сумлення гавораць", якая адбылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. З дакладам аб становішчы выступілі прадстаўнікі розных краін, у тым ліку Беларусі, Бірмы.... Kанфэрэнцыя "Бясстрашныя галасы: вязні сумлення гавораць" у ААН 24 ліпеня сябры Беларускага моладзевага руха Амерыкі прынялі ўдзел у канферэнцыі "Бясстрашныя галасы: вязні сумлення гавораць", якая адбылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ерку. З дакладам аб становішчы выступілі прадстаўнікі розных краін, у тым ліку Беларусі, Бірмы, Кубы, Сірыі, Узбекістана i інш. Многія з іх уладамі ўласных краін былі пазбаўлены свабоды і прайшлі праз пакуты і турэмныя краты з-за сваіх палітычных поглядаў, другія распавялі пра пакуты сваіх сямей і звычайных людзей ад таталітарных рэжымаў у іх краінах. Прадстаўніком ад Беларусі выступіла праваабаронца Раіса Міхайлоўская. Амбасадар ад Злучаных Штатаў пры ААН Vance McMahan даў ёй магчымасць адчыніць канферэнцыю сваім дакладам аб становішчы ў Беларусі з палітычнымі зняволеннымі. Пасля ўсіх выступленняў адбылося абмеркаваньне розных пытанняў. На пачатак канфэрэнцыі прыйшло больш прадстаўнікоў розных дыяспар, чым планавалі арганізатары. Гэта сведчыць аб вялікай зацікаўленасці да праблемаў паліт-зняволенных. Відавочна, што ўсе дыяспары жадаюць паляпшэння жыцця ў іх родных мясцінах.

Паводле "Беларускага маладзёвага руху Амерыкі"