Прэзідэнт Амерыкі настойвае на вызваленні Казуліна

Прэзідэнт ЗША даручыў амерыканскім дыпламатам у недэмакратычных краінах падтрымліваць рэгулярныя кантакты з апанентамі рэжыму. Пра гэта Джордж Буш паведаміў у прамове 24 ліпеня ў Вашынгтоне. Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт згадаў палітвязня Аляксандра Казуліна, якога амаль 2,5 гады трымаюць у беларускай турме.

 

"Амерыка павінна працягваць лідэрства у справе абароны правоў чалавека, - цытуе агенцтва прэзідэнта ЗША. - Савецкі дысідэнт Андрэй Амальрык аднойчы параўнаў тыранічную дзяржаву з жаўнерам, які трымаў стрэльбу наведзенай на свайго ворага, пакуль у яго не стаміліся рукі і пакуль яго вязень не ўцёк. Важна, каб мы ніколі не ўмацоўвалі гэтыя рукі, і роля такіх вольных краінаў, як нашая, палягае ў тым, каб чыніць ціск на рукі тыранаў свету і ўмацоўваць вязняў, якія імкнуцца да волі".

Па словах кіраўніка Белага дома, ЗША падтрымліваюць справу тых палітычных зняволеных, якія выступаюць за дэмакратыю на Кубе, у Беларусі, Іране і КНДР. "Мы падтрымліваем Вольгу Казуліну. Яе бацька, Аляксандр Казулін, застаецца ў турме ў Беларусі за "злачынства", якім з'яўляецца выстаўленне сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта", - цытуе Джорджа Буша "РІА Навіны".

Трэба сказаць, гэта ўжо другое за апошні час публічнае згадванне Беларусі прэзідэнтам ЗША. 19 ліпеня, у штогадовым пасланні з нагоды Тыдня заняволеных народаў, Дж.Буш заявіў: "У такіх краінах, як Беларусь, Бірма, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Судан, Сірыя і Зімбабвэ, людзі працягваюць жыць пад дэспатычнымі рэжымамі. Аднак мы ўпэўненыя, што святло свабоды пераможа і гэтую цемру. Каб прыйшоў гэты дзень, мы павінны падтрымліваць маладыя дэмакратыі. Мы працуем дзеля таго дня, калі гэтыя народы стануць вольнымі".

Цяпер амерыканскую амбасаду ў Менску ўзначальвае часовы павераны Джонатан Мур. Амбасадарку Карэн Сцюарт (як і беларускага амбасадара ў ЗША Міхаіла Хвастова) адклікалі на радзіму ў сакавіку 2008 года ў сувязі з эканамічнымі санкцыямі, уведзенымі Мінфінам ЗША адносна канцэрна "Белнафтахім". Прычынай увядзення санкцыяў паслужылі факты парушэння ў Беларусі правоў чалавека, у тым ліку адмова беларускіх уладаў вызваліць экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.

Паводле "Хартыя-97"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение