Дзень салідарнасці (Украіна)

16 ліпеня ў сталіцы Украіны прайшла акцыя салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі. У ёй удзельнічалі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і жыхары Кіева.

Акцыя прайшла на Майдане Незалежнасці, працягвалася каля 10 хвілінаў і прыцягнула вялікую ўвагу жыхароў гораду. Прахожыя падыходзілі, цікавілісь, чаму мы тут стаім. Два хлопцы, што падыйшлі, пасля таго як пацікавіліся хто мы, распавялі, што таксама вось так стаялі на майдане падчас «аранжавай» рэвалюцыі. І напрыканцы яны сказалі: «Змагайцеся! Перамога таго каштуе. Пасля таго, як адчуеш свабоду, мяняешся назаўсёды і ўжо ніколі дыктатура ня возьме над табою верх. Украіна з вамі!»

Паводле "Мы памятаем"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение