Мітынг адбыўся сёння каля беларускай амбасады ў Маскве. У ім удзельнічалі 10 чалавек, актывістаў рухаў "Смена" і "Оборона". Яны выказалі падтрымку затрыманым па падазрэнні ў датычнасці да выбуху ў Мінску.
Удзельнікі акцыі скандавалі: "Беларусь не слышит нас! Лукашенко, ты не прав!", трымалі плакаты з заклікамі вызваліць палітзняволеных.
Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"