У Краснаярску адкрылася Нацыянальная выстава Беларусі (Расія)

Афіцынае адкрыццё адбылося сёння, 17 лістапада. Удзельнікамі выставы сталі каля сотні прадпрыемстваў і арганізацый розных галінаў прамысловасці, а таксама ўстановы адукацыі і навукі і Міністэрства інфармацыі Беларусі.

На выставе прадстаўлены два дзесяткі прадпрыемстваў, у тым ліку такія буйныя, як "БелАЗ", "МТЗ", "Гомсельмаш", "Лідаграмаш", Бабруйскі машынабудаўнічы завод, Мінскі маторны завод, "Амкадор", Гомельскі станкабудаўнічы завод імя Кірава, Аршанскі інструментальны завод, завод паўправадніковых прыбораў  "Інтэграл", вытворца бытавой тэхнікі "Атлант".

Другі найбуйнейшы раздзел экспазіцыі сфармаваны прадпрыемствамі канцэрна "Белдзяржхарчпрам" — гэта прадукцыя 16-ці лікёрагарэлачных і кандытарскіх прадпрыемстваў краіны.

У выставе таксама ўдзельнічаюць перапрацоўчыя прадпрыемствы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрнаў "Белнафтахім", "Беллегпрам", установы Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства інфармацыі. Нацыянальная выстава Беларусі будзе працаваць па 19 ліпеня, паведамляе БелаПАН.

Паводле "Радыё Рацыя"