Дзень салідарнасці (Нідэрланды)

16 ліпеня ў сталіцы каралеўства Нідэрландаў Гааге прайшоў дзень Салідарнасці з ахвярамі таталітарнага рэжыму ў Беларусі.Арганізатарамі акцыі выступіла грамадзянская ініцыятыва "Мы памятаем". На акцыі прысутнічалі і прадстаўнікі нідэрландскай студэнцкай ініцыятывы «Mission to Minsk».Мірная дэманстрацыя салідарнасці традыцыйна прайшла каля будынку беларускай амбасады з 16:00 да 17:00  па мясцоваму часу. Яе ўдзельнікі трымалі расцяжкі з партрэтамі Юрыя Захаранка, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага і подпісам "Гвалтоўна зніклыя ў Беларусі" і бел-чырвона-белы сцяг. Акцыя выклікала ўвагу мінакоў, якія спыняліся і пыталіся ва ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі аб сітуацыі ў Беларусі. Дні салідарнасці з ахвярамі рэжыму ў Нідэрландах праходзяць штомесячна на працягу больш чым год.Паводле сайта "Мы памятаем"