У штаце Агаё прайшла 28-ая Сустрэча беларусаў замежжа
30-31 жніўня ў беларускім грамадскім цэнтры “Полацак” што ў амерыканскім Стрронгсвілі недалёка ад Кліўленду прайшла 28-ая Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі.У двухдзённым мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за дзве сотні беларусаў Злучаных Штатаў, Канады, Англіі ды самой Беларусі.Арганізатарамі сустрэчы выступілі Беларускае задзіночанне Амерыкі (БАЗА), Згуртаваньне Беларусаў Канады ды Беларуска-Амерыканскі Грамадскі Цэнтар “Полацак”.Першая частка Сустрэчы – увесь першы дзень 30 жніўня - была азнаямляльна-забаўляльна-спартыўнай, другая – першая палова запланаваных на нядзелю 31 жніўня мерапрыемстваў - мела больш фармальны ды сур’ёзны характар, трэцяя ж дала магчымасьць не толькі падвесці нейкія вывады ды зрабіць высновы, але і дазволіла рабіць гэта з добрым настроем.ДЗЕНЬ ПЕРШЫ. АЗНАЯМЛЯЛЬНА-ПАДРЫТОВАЧНА-ЗАБАЎЛЯЛЬНЫБеларусы Паўночнай Амерыкі з'яжджаліся на сустрэчу ўжо 28-мы раз. У гэтым годзе да сябе ў госці запрасіў Беларуска-Амерыканскі Грамадскі Цэнтар “Полацак”, які знаходзіцца ў невялічкім мястэчку Стронгсвіль.Пераважная большасць удзельнікаў сустрэчы прыехалі ў Агаё на ўласных аўто. Зарганізаваная ды самая вялікая група складзеная з жыхароў Ню-Ёрку ды Нью-Джэрсі завітала ў Моцны Гарадок (менавіта так перакладаецца назва Стронгсвіль з ангельскай) на аўтобусе, пераадолеўшы няблізкі больш чым 600-кіламетровы ды 9-гадзінны шлях. Былі і тыя, хто завітаў у мястэчка, скарыстаўшыся паслугамі авіялініяў: беларусы прыляцелі з Каліфорніі, Лас-Вегасу, Англіі. Наогул беларусы на Сустрэчу з'ехаліся больш чым з дваццаці рэгіёнаў Злучаных Штатаў, Канады ды Брытаніі.Хочацца адзначыць брытанскага прадстаўніка асабіста. Ім быў вядомы беларускі дзеяч айцец Аляксандр Надсан з Лондану.Ну а самы доўгі шлях, каб патрапіць на Сустрэчу, адолелі прадстаўнікі такой далёкай – каля 10 тысяч кіламетраў - і ў той жа час зусім блізкай, што жыве ў сэрцы кожнага з нас, Беларусі.Трэба нагадаць, што беларусы Амерыкі ўпершыню ладзілі такую сустрэчу 56 год назад – у далёкім 1952-м годзе.У першы дзень адбыўся кірмаш, дзе наведвалінікі мелі магчымасць набыць кашулі, капялюшы, посуд, народныя вырабы ды іншыя прыналежнасці з вядомымі беларускімі асобамі, гістарычнымі беларускімі сімваламі ды ў нацыянальных колерах.У валейбольным турніры, у якім бралі ўдзел 6 камандаў, перамогу атрымала добра падрыхтаваная да спаборніцтваў “зборная Канады”.Увечары беларусы частаваліся традыцыйна беларускімі прысмакамі, слухалі музыку маладых беларускіх рок-выканаўцаў ды спявалі пад гармонік. Таксама былі паказаны стужка “Беларускі Рэзістанс”, зробленая беларусамі Польшчы, якія дакументальна прааналізавалі антысавецкі супраціў, ды вядомы фільм Юрыя Хашчавацкага “Плошча”, у якім аўтар распавёў пра падзеі апошняй прэзідэцкай кампаніі ды гераічныя спробы маладых беларусаў вярнуць Беларусь да цывілізаванага шляху развіцця.ДЗЕНЬ ДРУГІ. ГАЛОЎНЫДругі дзень распачаўся ранішняй богаслужбай. Афіцыйнае адкрыццё Сустрэчы адбылося пасля абеду. Спадар Вячка Станкевіч вітаў кожны рэгіён, які прадстаўлялі беларусы. Найбольшае прадстаўніцтва было ў канадскай правінцыі Антарыа ды амерыканскіх штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі.“Палітыка – гэта і тое, чаго мы ня робім”Першай удзельнікаў вітала старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла. У сваім выступе яна коратка распавяла пра праблемы, якія стаяць перад дыяспарай, адзначыла ролю беларускай эміграцыі ў станаўленні вольнай Беларусі: “Цяперашнія беларускія амбасадары прадстаўляюць Лукашэнку. А беларускі народ прадстаўляе дыяспара!” Звярнула ўвагу спадарыня Івонка і на тое, што зараз шмат хто з беларусаў спрабуюць заставацца па-за палітыкай: “Палітыка – гэта тое, што мы робім. Але палітыка – гэта і тое, чаго мы ня робім. А гэта яшчэ значна горш!”Белая зайздрасць беларусаў чэхам па-амерыканскуВыканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх даследванняў пры Паўднёва-Заходнім Каледжы што ў Канзасе, былы амэрыканскі амбасадар на Беларусі ў 1992-1994-м гадах спадар Дэвід Сўорц у сваім насычаным 8-хвілінным выступе распавёў пра вельмі істотныя падзеі апошняга часу, што тычацца Беларусі. Ён выказаў свой погляд на расійска-грузінскі ваенны канфлікт, ды распавёў пра адныя з першых яго паследстваў – падпісаныя дамовы паміж ЗША Польшчай ды Чэхіяй аб пачатку ўсталявання сістэмаў супрацьпаветранай абароны.Як адзін з кіраўнікоў Центру беларускіх даследванняў, спадар Сўорц з жалем зазначыў, што на сённяшні дзень беларусы ў адрозненне ад, напрыклад, чэхаў ня маюць свайго пэрсанальнага месца на амерыканскай зямлі, якое ведалі б ня толькі ўсе беларусы, але і амерыканцы ды жыхары іншых краін свету, і куды яны б мелі магчымасьць прыехаць і пазнаёміцца з нацыянальнымі гісторыяй, культурай, мастацтвам, з жыццёвым укладам, сустрэцца з носбітамі гэтых каштоўнасцяў. І таму гэты накірунак працы – адзін з асноўных на бліжэйшыя гады. Праграма па пошуку ды выбіранні пэрспектыўных беларусаў для навучання на амерыканскай зямлі дзеля будучай працы для справаў Беларушчыны на Радзіме – адзін з асноўных накірункаў дзейнасці Цэнтру беларускіх даследванняў. Больш падрабязна пра яго можна даведацца, наведаўшы яго вэб-старонку www.sckans.edu/belarus .Пасля выступу спадара Дэвіда былі зачытаны вітальныя словы ад кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы метрапаліта Слуцкага філарэта, а таксама ад грамадска-асветніцкага аб’яднання “Спадчына”.Падчас невялічкага 15-хвіліннага перапынку ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць набыць беларускія кніжкі, пазнаёміцца з творамі пяці беларускіх мастакоў ды пачаставацца беларускамі прысмакамі.Моладзь бяжыць з БеларусіКанферэнцыя на тэму “Год беларускай дзяржаўнасці”, мадэратарам якой быў старшыня з'яднання БАЗА Віталь Зайка, пачалася з выступу старшыні таварыства “Бацькаўшчына” Алены Макоўскай. Яна распавяла пра дзейнасць аб’яднання за апошні год, зладжаныя таварыствам у апошні час акцыі, бягучыя ды будучыя праекты. Адзін з галоўных ды пэрспектыўных накірункаў на бліжэйшы час – гэта працяг праэкту “Год беларускай дзяржаўнасьці”. Але калі раней ён ладзіўся больш у палітычных мэтах, то зараз асноўны яго накірунак будзе мець культурна-адукацыйныя межы.Алена Макоўская закранула таксама праблему масавага ад’езду моладзі з Беларусі, большасць з якой для краіны папросту губляецца, бо пераважная частка маладых людзей не з'яўляюцца носьбітамі беларускай мовы ды культуры. “А іх веды вельмі спатрэбіліся б Беларусі ў будучыні!”, - абагульніла праблему спадарыня Алена. Напрыканцы прамовы Алена Макоўская запрасіла ўсіх прысутных прыняць удзел у штогадовым з'ездзе “Бацькаўшчыны”.“Змагацца за сваю веру самому, але ніяк не супраць іншага!”Выступ Валянтыны Трыгубовіч лідэркі праваслаўнага беларускага руху датычыўся па большасьці рэлігійных пытанняў ды спробаў беларусаў змяніць сітуацыю да лепшага ў гэтай духоўнай частцы жыцця краіны. Яна распавяла пра невялікія перамогі, якіх дамагліся вернікі на Беларусі ў апошні час, а таксама, нажаль, пра вялікую колькасць нявырашаных праблемаў, што паўсталі перад беларусамі ды ныюць болем у тысячах сэрцаў нашых суайчыньнікаў. Чаму так адбываецца? Магчыма, адказ на гэта пытанне можна прывесці першымі словамі Валянтыны ў яе выступе: “Да шчасця, калі я прыязжаю сюды – а я тут ужо пяты раз – я заўсёды бачу шмат новых твараў. Але, нажаль, так адбываецца, што я не сустракаю знаёмых твараў ды сяброў”. Вельмі трапна сказала спадарыня Валянтына! Адсутнасць салідарнасці, пачуцця сяброўскага пляча побач ды разрозненасць беларусаў – адныя з галоўных праблемаў нацыі на шляху да вольнай краіны.І ўсё ж ёсць пераможны рэцэпт: “Трэба самому змагацца за сваю веру! Але не змагацца супраць іншага!”Наша Беларусь і беларуская мова – гэта тая вера, за якую змагаецца Валянтына Трыгубовіч ды яе паплечнікі і тое, што яднае ўсіх беларусаў свету.“Беларусь: спадзявацца толькі на сябе”Малады гісторык студэнт Нью-Ёркскага універсітэту Ільля Куніцкі ў сваім кароткім, але вельмі змястоўным выступе распавёў пра ўсе стадыі беларускай дзяржаўнасьці: ад полацкіх князёў ды Вялікага Княства Літоўскага да з'яўлення Беларускай Народнай Рэспублікі ды нарэшце самастойнай прызнанай усімі краінамі сьвету дзяржавы з назвай Рэспубліка Беларусь.Цікавымі для аўдыторыі былі і развагі Ільлі пра нацыянальнае пытаньне ў дачыненьні да дзяржаўнасьці. Так, ужо бачна, што вялікія шматнацыянальныя дзяржавы-імперыі саступілі месца ў сучасным свеце нацыянальным адзінкам. Але, па словах Іллі, шмат хто зараз пачынае казаць ужо і пра заняпад такіх нацыянальных дзяржаваў, якія знаходзяцца пад уціскам глабалізацыі свету. Нягледзячы на гэты ціск ды на тое, што “цяперашняя беларуская ўлада робіць усё насуперак нацыянальным інтарэсам, Беларусі трэба кіравацца сваімі нацыянальнымі інтарэсамі і разлічваць выключна на сумога сябе”, - заключыў спадар Куніцкі.Бараніць Наш “Карфаген”!Апошнім з выступоўцаў узяў слова старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк. Яго прамова датычылася сучаснай сітуацыі на Беларусі ды яе персектываў. Стасункі Беларусі з Расіяй сталі галоўным накірункам прамовы былога кандыдата ў прэзідэнты краіны.Гістарычны ракурс ацэнкі цяперашніх падзеяў толькі дадаў колеру выступу. 300-гадовы ціск першых людзей ўсходняй краіны з планам, які у дачыненні Расіі да Беларусі гучыць як некалі рымскі “Карфаген павінен быць разбураны”, зараз прыводзіць да вельмі небяспечнага становішча для нашай краіны. Большай небяспекі сітуацыі на Беларусі дадае знаходжанне на пасадзе кіраўніка дзяржавы прарасійскага палітыка.Ваенны канфлікт Расіі і Грузіі – яшчэ адзін са шматлікіх доказаў накіраванасці нашай ўсходняй суседкі да экстэнсіўна-збройнага развіцця краіны. І гэтая вайна – як дэманстрацыя ўсяму свету гэтага светапогляду, падмурак якому заклалі ўсе маскоўскія цары ды імператары, называючы сваю краіну ваеннай дзяржавай.Віток гісторыі ў супрацьстаянні беларускіх нацыянальных інтарэсаў прарасійскай палітыцы выйшаў на новы ўзровень, па словах Зянона Пазняка, напрыканцы 2005-га году. Як раз у той час стала відавочнай спроба Расіі захапіць Беларусь эканамічным шляхам: праз авалоданне маёмасцю. Такую палітыку спадар Пазняк называе Тыбецкім варыянтам акупацыі.Сітуацыя з прыняццем закону аб беларускім правапісе ды выкарыстанні адзінай яго версіі з магчымасцю прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за памылкі пры пісьме на беларускай мове прывядзе да росту боязні ў людзей пісаць па-беларуску, што пагоршыць і без таго вельмі кепскае моўнае становішча ў краіне. І што цікава прыцягаць да крымінальнай адказнасці будуць тыя, хто сам не разумее беларускай мовы і ніколі на ёй не пісаў ды не размаўляў... А ўладарыць у гэты час будуць тыя, хто, магчыма, “па-руску слова “хорошо” пісаць будзе з двума літарамі “а”...У сваім выступе старшыня КХП-БНФ распавёў таксама пра сваё стаўленне да новай адукацыйнай рэформы, што ладзіцца зараз на Беларусі. “Рэформа, якая павінна рыхтавацца мінімум каля двух гадоў, праводзіцца адным указам! Якая мэта гэтага ўказу?” – пытаецца спадар Пазняк і сам адказвае: “Мэта – адна: зніжэнне інтэлектуальнага ўзроўню нацыі”, - узгадваючы пры гэтым часы Сталіна, калі трэба было плаціць за навучанне ў старэйшых класах, а пераважная большасць насельніцтва абмяжоўвалася сямігодкай.Такая вось “лінія Сталіна” ад цяперашняй беларускай улады, якія будзе такім чынам бараніць беларусаў ад магчымасці атрымаць добрую адукацыю...“Бацька–адзіночка?”Цікавымі былі адказы на пытаньні залі. На пытанне пра з'яўленне на грамадскай арэне трэцяга сына Лукашэнкі Зянон Пазняк паведаміў пра новае адкрыццё беларускай ўлады: “Свет ведаў маці-адзіночак, зараз жа з'явіўся і першы бацька-адзіночка”.Ідэя Балта-Чарнаморскага звязу расце і пашыраеццаНа пытанне пра магчымасць аб’яднання краін Балтыі, Беларусі, Польшчы, Украіны, Чэхіі, Славаччыны ў адзіны Балта-Чарнаморскі саюз спачатку ўзяў слова Ільля Куніцкі. Ён паведаміў, што зусім нядаўна прэзідэнт Францыі паведаміў пра магчымасць стварэння такога звязу ў будучыні. Прычым, па словах кіраўніка трохкаляровых, жаданне ў такім звязе браць удзел выказалі і прадстаўнікі Швецыі.“Для Заходняй Еўропы стала відавочна, асабліва пасля падзеяў у Грузіі, што ў будычыні можа быць жыццёва неабходнаю дадатковая “мяжа” паміж сваімі тэрыторыямі ды землямі краіны, якая займае шостую частку свету. І такой “мяжою” можа выступіць Балта-Чарнаморскі звяз краінаў. Гэта вельмі небяспечная для Расіі і карысная для ўсіх астатніх краінаў Еўропы ідэя. Не дарэмна яна выклікала такое абурэнне ў расійскіх СМІ ў 90-х гадах! Пра такі звяз рэгулярна трэба нагадваць беларускім палітыкам ў сваіх выступах ды праграмах і абмяркоўваць ў беларускім незалежным друку ды іншых СМІ. Гэта вельмі моцная ідэя!” – падсумаваў адказ на пытанне Зянон Пазьняк.Рэзалюцыя канферэнцыіЛагічнай высновай усіх выступаў прамоўцаў стала прыняцце рэзалюцыі канферэнцыяй. У ёй звяртаецца ўвага на неабходнасьць змены палітыкі уладамі дзяржавы ў дачыненні да беларускай мовы ды культуры, а таксама выказваецца пратэст супраць магчымага ўводу расійскай зброі ды расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.Канфеэнцыя скончылася адказамі на пытаньні слухачоў з залі ды працягнулася нефармальнай дыскусіяй на ангельскай мове “Роля наступных пакаленняў беларускай дыяспары”, якая праводзілася пад кіраўніцтвам Паўліны Сурвілла.Мастацтва за вольную БеларусьПасля на працягу больш чым пяці гадзінаў увага была пераведзена на беларускіх дзеячаў мастацтва. Наведвальнікі Сустрэчы мелі магчымасць больш дэталёва пазнаёміцца з працамі Алеся Шатэрніка ды яго дачкі Юліі, Віктара Коласа ды іншых беларускіх мастакоў. Са сваімі канцэртамі выступілі перад беларусамі свету Алла Орса Рамано ды Віялета Кавалёва, гарманіст Федзя Паўлавец (дарэчы адзіны беларускі лас-вегасавец на Сустрэчы), вядомы паэт і бард Сяржук Сокалаў-Воюш ды іншыя. Былі паказаны стужкі з запісамі выступаў вядомага беларускага песняра Данчыка ды фільмы “Беларускі супраціў” Антося Цялежнікава і “Дзень Волі” Юрыя Хашчавацкага ды Уладзімера Арлова. Беларусь у маім сэрцыПерад беларусамі замежжа стаіць зараз шмат пытанняў, якія трэба вырашаць як мага хутчэй, бо сёння Беларусь знаходзіца ў вельмі небяспечным становішчы. І, магчыма, менавіта зараз (улічваючы і тэхналягічны прагрэс, і рост дабрабыту беларусаў замежжа) дыяспара мае найлепшыя магчымасці дапамагаць сваім сябрам - змагарам за вольную Беларусь, што знаходзяцца на Радзіме – і разам з імі рабіць нашу агульную беларускую справу. З мэтай усталявання кантактаў паміж усімі тымі, у каго Беларусь жыве ў сэрцы, і праводзяцца такія Сустрэчы, вынікі якіх будуць адчувацца яшчэ, спадзяемся, не адзін год.Цішка Дзенісюкwww.belmov.orgwww.belmovdc.org