Свята Грунвальдскай перамогі (Эстонія)
У Эстонскім горадзе Тарту, беларускае студэнцкае таварыства Тартускага ўніверсітэта "Ruthenia Alba" адзначыла ўгодкі перамогі беларускіх войскаў у Грунвальдскай бітве.Раніцай на Домскім узвышшы, каля руін Домскага Сабора, дзе цяпер месціцца музей Тартускага ўніверсітэта, быў падняты беларускі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг і вымаўленая ўрачыстая прамова. На мерапрыемстве акрамя беларусаў таксама прысутнічалі эстонскія і фінскія студэнты.Як было адзначана, 15 ліпеня 1410 года беларусы разграміўшы Тэўтонскі ордэн, на 500 гадоў спынілі спробы агрэсіі на беларускія землі з боку заходніх дзяржаў. Ігар Случак,Старшыня Беларускага студэнцкага таварыства Тартускага ўніверсітэта "Ruthenia Alba"