У ЗША пачаўся Тыдзень паняволеных народаў. Ён адзначаецца паводле прынятага Кангрэсам і падпісанага прэзідэнтам ЗША ў 1959 годзе закону.
У Камітэт Тыдня ўвайшлі прадстаўнікі кубінскай, беларускай, эстонскай, баўгарскай, кітайскай і іншых дыяспараў. Распачаліся ўрачыстасці ў катэдральным саборы Св. Патрыка, дзе былі асвечаныя сцягі ўдзельнікаў, у тым ліку – і Бел-Чырвона-Белыя. Словы падтрымкі перадаў мэр Нью-Ёрку Марк Блюмберг. Сёлета ў шэсці ў Нью-Ёрку ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацыяў у Амерыцы, якія выказалі салідарнасць з тымі, хто змагаецца за свабоду на Бацькаўшчыне. Пад аховай паліцыі ўдзельнікі шэсця прайшлі па 5-ай Авеню ад Катэдры Св. Патрыка да Цэнтральнага парку, дзе адбыўся мітынг. Ад беларусаў выступіў старшыня Нью-Ёрскай філіі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) Віталь Зайка. Ён нагадаў, што палітыка Лукашэнкі застаецца пагрозай для беларускай незалежнасці і запатрабаваў вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
Паводле "Згуртавання беларускай моладзі ў Амерыцы"