Выйшаў з друку новы нумар «Запісаў БІНІМу», г.зн. №31. Запачаткаваныя ў 1952 г. у Нью-Ёрку, ад 2002 г. «Запісы» сталіся мінска-нью-ёрскім праектам.
Гэты нумар, прысвечаны філолагу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў. У рубрыцы «Архіваліі» прыводзіцца апісанне беларускіх збораў у Польскай бібліятэцы і Музеі Адама Міцкевіча ў Парыжы, у архівах беларускай царквы св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы, архіваў Беларускай бібліятэкі і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане, архіваў Рады БНР у Нью-Ёрку ды інш. У рубрыцы «Архівы» друкуюцца ўспаміны Цімоха Вострыкава «Мая споведзь», арыгінал якіх захоўваецца ў БІНІМе, а таксама грунтоўныя ўспаміны Юр’я Сабалеўскага «На этапах», пра падзеі 1917—1919 гг. Суправаджае ўспаміны ня менш грунтоўныя каментары і прадмова гісторыка Аляксандра Пашкевіча. У рубрыцы «Персаналіі» - нарысы Лявона Юрэвіча пра грамадзкага дзеяча і святара Віктара Войтанку-Васілеўскага і малавядомую для многіх асобу — Кастуся Якуба-Птаха. Артыкул пра яго, напрыклад, завецца «Дзве душы маргінальнага беларуса». Друкуюцца таксама ў нумары артыкул Генадзя Сагановіча «Гістарычнасьць супраць «неабвержнасці», або перачытваючы Абэцэдарскага і Урбана. *** Асобную ўвагу звяртае на сябе рэцэнзія Наталлі Гардзіенкі «Плягіят і прафанацыя «Беларускай дыяспары» на працу «Беларуская дыяспара: Нарысы гісторыі і сучаснага стану» — падрыхтаваную на факультэце міжнародных адносін БДУ выкладчыкамі курсу «Беларуская дыяспара». Ёсць багата іншых цікавых тэкстаў, у тым ліку ў агляд кнігаў, выпушчаных за апошнія тры гады пра беларускую дыяспару. Ад сёння новыя «Запісы» — на сядзібе БНФ і knihi.net ***Запісы БІНІМ. №31, Мінск - Нью-Ёрк, 2008. - 432 с