Моладзь Вільні салідарна з Беларуссю (Літва)

Адразу дзве акцыі Салідарнасці прайшло 16 ліпеня ў сталіцы Літвы – Вільні. А 15 гадзіне, прыкладна 20 актывістаў з маладзёвых арганізацый Малады Фронт, “StudAlliance”, БУНТ, ды і простыя маладзёны сабраліся каля будынку беларускай амбасады ў Літве.

Акцыя была распачата перфомансам. Мінакам было прадэманстравана, як у Беларусі праводзяцца “аператыўныя дзеянні” і лозунгі на плакатах былі наступныя: “У Вас ёсць балты і гайкі? Вы п’еце сок? Мы прыйдзем да Вас!”. На падыходах, мінакам раздавалі ўлёткі, у якіх было пазначаны асноўны сэнс акцыі: выкрыццё абсурду прывінтыўных затрыманняў і патрабаванне незалежнага і адкрытага расследавання выбуху ў Мінску 4 ліпеня. Цягам 10 хвілін, пасля настойлівых просьбаў літоўскай аховы і паліцыі, перфоманс быў згорнуты, але на гэтым дзеянне не скончылася і маладафронтавец Кірыл Атаманчык перадаў у беларускую амбасаду афіцыйную заяву, у якой казалася пра заклапочанасць моладзі ў сувязі з тым, што выбух выкарыстоўваецца, як негалосны загад для распачынаньня рэпрэсій супраць дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі. Дадзеную заяву прынялі супрацоўнікі амбасады.На гэтым, акцыя Салідарнасці ў Вільні не скончылася. Увечары, у цэнтры Вільні, прадстаўнікі Маладога Фронту і беларускі студэнты правялі яшчэ адну акцыю, якая была накіравана на інфармаванне жыхароў літоўскай сталіцы з тым, які пераслед адбываецца на сёнешні дзень ў розных рэгіёнах Беларусі. Дзесяткі свечак, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі і транспаранты на розных мовах былі добра бачны за некалькі соцен метраў на падыходах да гэтага месца. У другой акцыі ўдзельнічала некалькі дзесяткаў чалавек.Распавядае ўдзельнік абедзьвух акцый, маладафронтавец Кірыл Атаманчык: “Сённяшні дзень паказаў, што моладзь, нават па-за межамі сваёй краіны не застаецца ў баку ад беларускіх праблемаў. Той факт, што прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Беларусі ў Літве адгукнуліся на маё патрабаванне і выйшлі з амбасады, сведчыць аб тым, што ўлады бачаць рашучасць у гэтых дзеяннях і таму проста не могуць іх кантраляваць, а таму з імі прыходзіцца лічыцца. Акцыя, якая адбылася ўвечары паказала, што абсалютная большасць нашых суседзяў, літоўцаў, заклапочаны нашымі праблемамі і шчыра нас падтрымлівацюць, што робіць салідарнасць яшчэ мацней, дзякуючы такой падтрымкі з боку нашых бліжэйшых суседзяў.”