У цэлым прынятыя Соймам Літвы папраўкі дазваляюць захоўваць літоўскае грамадзянства тым асобам, якія прынялі грамадзянства краін Еўразвяза або краін-сябраў НАТА, піша REGNUM.
У законе "Аб грамадзянстве" таксама ўсталяваныя выпадкі, калі асоба можа мець падвойнае грамадзянства: прадугледжана сем груп асобаў, якім дадзенае права, маючы грамадзянства іншай краіны, прэтэндаваць на грамадзянства Літоўскай Рэспублікі. Першую групу складаюць літоўцы, якія маюць грамадзянства любой краіны Еўразвяза і НАТА.
Асобная група ставіцца да літоўцаў, якія традыцыйна кампактна жывуць за межамі Літвы. На грамадзянства, такім чынам, змогуць прэтэндаваць літоўцы ў Беларусі, Польшчы і Калінінградскай вобласці Расейскай Федэрацыі.
Яшчэ адну групу людзей, якая мае права на грамадзянства Літвы, складаюць палітвязні і сасланыя, а таксама іх нашчадкі ў трэцім пакаленні. Гэты пункт актуальны для літоўцаў, якія пражываюць у былых савецкіх рэспубліках, у якіх яны апынуліся ў выніку сасланняў у часы СССР.
У асобную групу пападаюць асобы, якія выехалі з Літвы з 1940 па 1990 гады, а таксама іх нашчадкі трэцяга пакалення. Гэта, па меркаванні Сойма, актуальна для літоўцаў Аўстраліі, Нямеччыны і ЗША.
Таксама засталося права на падвойнае грамадзянства ў выключных выпадках, па дэкрэце прэзідэнта Літвы. У асобную групу ўваходзяць таксама дзеці грамадзян Літвы, якія нарадзіліся за межамі Літвы і атрымалі грамадзянства краіны, дзе нарадзіліся.
І, нарэшце, у сёмы пункт уваходзяць літоўцы, якія жывуць у любой іншай краіне, з якой Літва падпіша дамову аб тым, што грамадзянін гэтай краіны, змешчаны ў Літве, можа мець літоўскае грамадзянства ў тым выпадку, калі грамадзянства гэтай краіны зможа мець літовец, які пражывае ў гэтай дзяржаве. На сёняшні дзень падобных дамоваў паміж Літвой і іншымі краінамі пакуль няма.
Паводле “Хартыі-97”