6 ліпеня, ў Літве адзначаецца Дзень дзяржавы. Нагодай дзеля святкавання з'яўляецца 755-я гадавіна каранацыі ў Наваградку караля Вялікага княства Літоўскага Міндоўга. Гісторыкі мяркуюць, што гэта адбылося 6 ліпеня 1253 года. У Беларусі, якая мае непасрэднае дачыненне да гэтай падзеі, угодкі каранацыі на дзяржаўным узроўні не адзначаюцца.
З выпадку дзяржаўнага свята, прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус уручыў дзяржаўныя ўзнагароды групе грамадзян сваёй краіны і замежных дзяржаваў.
У лік лаўрэатаў патрапіў рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Анатоль Міхайлаў. Ён атрымаў Камандорскі крыж Ордэна "За заслугі перад Літвой".
Па ўсёй краіне пройдуць урачыстыя набажэнствы, канцэрты, фестывалі, выставы.
Паводле сайта “За свабоду”