29 чэрвеня, ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі правеў дэманстрацыю каб падтрымаць беларускага моладзевaгa актывістa Івана Шылу.
Нагадаем што, 4 чэрвеня Іван Шыла, павінен быў здаваць апошні выпускны іспыт, але яго не дапусцілі да іспыту і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы № 4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Мінрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.
Пасля дэманстрацыі ў грамадсскай залі Кафедральнага Сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася сустрэча з каардынатарам “Трэцяга шляху” Паўлам Марозавым, які таксама праходзіць па крымінальнай справе скандальнага інтэрнэт-праекта “МультКлуб”. Павел распавёў пра тое як ён пачаў займацца беларускай справай, азнаёміў прысутных з дзейнасцю “Трэцяга шляху”, распавёў пра планы на будучыню.
Паводле Беларускага Моладзевага Руху Амерыкі